Алег Аляксандравіч Бажэлка

генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 2-га класа

Алег Аляксандравіч Бажэлка (нар. 1954, в. Янушова, Мядзельскі раён Мінскай вобласці, БССР) — былы Генеральны пракурор Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 2-га класа[1].

Алег Бажэлка
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
12 снежня 1996 — 27 лістапада 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Васіль Капітан
Пераемнік Віктар Шэйман
Нараджэнне 1954
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа
Дзяржаўны саветнік юстыцыі 2 класа

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і працоўных. У 19731978 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1978 года працаваў на розных пасадах у пракуратуры Магілёўскай вобласці. З 1989 да 1992 года з’яўляўся супрацоўнікам Магілёўскага абкаму КПБ. З 24 ліпеня 1996 года з’яўляўся пракурорам Магілёўскай вобласці. З 12 снежня 1996 году да 27 лістапада 2000 года з’яўляўся Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. Быў прадстаўніком Беларусі ў Камісіі ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальнаму правасуддзю. Звольнены прэзідэнтам з Генеральнай пракуратуры ў 2000 годзе пасля таго, як следчыя пракуратуры арыштавалі Дзмітрыя Паўлічэнку і выпісалі ордар на арышт Віктара Шэймана па падазрэнні ў выкраданні і забойстве людзей[2].

Зноскі

  1. Прокуроры БССР, Республики Беларусь(недаступная спасылка) // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (руск.)
  2. Алег Бажэлка можа вярнуцца ва ўладу(недаступная спасылка) // prava-by.info, 23.01.2009