Александру Давіла

Алекса́ндру Даві́ла (рум.: Alexandru Davila; 12 лютага 1862, Бухарэст — 19 кастрычніка 1929) — румынскі драматург, рэжысёр, тэатральны дзеяч.

Александру Давіла
Alexandru Davila
Александру Давіла на паштовай марцы Румыніі 1962 г.
Александру Давіла на паштовай марцы Румыніі 1962 г.
Дата нараджэння 12 лютага 1862(1862-02-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1929(1929-10-19) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Румынія
Бацька Carol Davila[d]
Маці Ana Racoviță-Davila[d]
Прафесія
драматург, рэжысёр
Тэатр Нацыянальны тэатр; «Кампанія Давілы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
А. Давіла і І. Л. Караджале

Біяграфія

правіць

Адукацыю атрымаў у Парыжы. Яго мастацтва фарміравалася пад уздзеяннем творчасці А. Антуана. У 1902 годзе у Нацыянальным тэатры ў Бухарэсце пастаўлена найбольш значная яго п'еса — гістарычная драма ў вершах «Влайку Водэ». У 19051908 і 19121914 гадах дырэктар Нацыянальнага тэатра. У 1909 годзе стварыў групу «Кампанія Давілы».

Творчасць

правіць

Ставіў п'есы У. Шэкспіра, Мальера, П. Бамаршэ, О. Уайльда, нацыянальных драматургаў І. Л. Караджале, Б. П. Хашдэў і інш. У сваёй дзейнасці прытрымліваўся прынцыпаў К. С. Станіслаўскага.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць