Алексій (Грамадскі)

Епіскап Алексій (свецкае імя Аляксандр Якубавіч Грамадскі; 13 лістапада 1882, Дакудаў, Бельскі павет — 7 мая 1943, Смыга, Ровенская вобласць) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт.

Алексій (Грамадскі)
укр.: Олексій (Громадський)
Алексій (Грамадскі)
Адукацыя
Імя пры нараджэнні Аляксандр Якубавіч Грамадскі
Нараджэнне 1 (13) лістапада 1882
Смерць 7 мая 1943(1943-05-07) (60 гадоў)
Пахаванне

Узнагароды
Order of St. Sava Order of the Phoenix Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (Балгарыя) камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Холмскае духоўнае вучылішча (1898), Холмскую духоўную семінарыю (1904), Кіеўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1908). 30 ліпеня 1908 годзе рукапаложаны ў сан іерэя і прызначаны на месца другога святара сабора горада Холма (цяпер Хелм, Польшча). З 1911 года працаваў законавучыцелем Холмскай мужчынскай гімназіі. У 1917—1918 гадах назіральнік царкоўных школ Кішынёўскай епархіі ў Бесарабіі. З 1918 года выкладаў у Крамянецкай духоўнай семінарыі, у 1921—1923 гадах — рэктар семінарыі. 11 лютага 1922 года пастрыжаны ў манаства з імем Алексій, затым узведзены ў сан архімандрыта. Падтрымаў абвяшчэнне аўтакефаліі Польскай Праваслаўнай Царквы. 3 верасня 1922 года рукапаложаны ў епіскапа Луцкага, вікарыя Валынскай епархіі. 12 кастрычніка 1922 года прызначаны часовым кіраўніком Гродзенскай епархіі. У 1923—1934 гадах епіскап Гродзенскі і Навагрудскі (з 1928 года — архіепіскап Гродзенскі і Навагрудскі).

Член Сінода ПАПЦ, старшыня савета пры мітрапаліце ПАПЦ. З 1934 года па 1939 год займаў Валынскую і Крамянецкую кафедру. У 1940 годзе прыняты ў юрысдыкцыю Маскоўскага Патрыярхата, пакінуты кіраўніком Валынскай епархіі.

22 чэрвеня 1941 года быў арыштаваны органамі НКУС, але пазбегнуў пакарання. Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі Украіны. У ліпені 1941 года на саборы епіскапаў у Пачаеўскай лаўры ўзведзены ў сан мітрапаліта і прызначаны кіраўніком аўтаномнай Украінскай праваслаўнай царквы, якая знаходзілася ў канфрантацыі з украінскімі аўтакефалістамі.

Забіты жаўнерамі УПА каля чыгуначнай станцыі Смыга на Валыні[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лабынцев, Ю. А. Алексий (Громадский) // Православная энциклопедия. Т.1. Москва. 2000. С. 664—665.
  • Гордієнко, В. Убивство митрополита Олексія Громадського // Вісник Київського національного університету імені Тараса Шевченка. Історія. 2007. № 91-93. С. 82 — 84.