Алена Аляксееўна Крутава

Алена Аляксееўна Крутава (нар. 11 лістапада 1945, г. Якуцк, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Алена Аляксееўна Крутава
Дата нараджэння 11 лістапада 1945(1945-11-11) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Бронзавы медаль ВДНГ

БіяграфіяПравіць

Скончыла ў 1968 годзе БПІ. Архітэктар, пасля галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзіпрагандаль».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1980 года.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: праект крытага рынка ў г. Брэсце (1980), адміністрацыйны будынак па вул. Карпава (1995), рэканструкцыя крамы «Парнічок» з прыбудовай кафэ па пр. Газеты «Праўда» — усе ў Мінску.

УзнагародыПравіць

Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР за праект «Крыты рынак у г. Брэсце» (1980).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Крутова Елена Алексеевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.