Алена Аркадзьеўна Кабішчар-Якерсон
Алена Аркадзьеўна Кабішчар-Якерсон (23 сакавіка 1903 — 19 лістапада 1990[1]) — савецкі жывапісец і графік.
Алена Кабішчар-Якерсон | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Алена Аркадзеўна Кабішчар |
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1990 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьВучылася ў мастацкай студыі Юдэля Пэна. З 1918 па 1921 год вучылася ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. У 1921 годзе выйшла замуж за Д. Якерсона. Разам з мужам пераехала ў Маскву. З 1921 па 1923 вучылася ў Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях. З 1927 года ўдзельнічала ў выстаўках. З 1925 па 1929 год працавала ў Дзяржаўным Цэнтральным музеі народазнаўства, затым фальклорным кабінеце Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1930—1940-я гады выконвала скульптурныя, жывапісныя і манекенавыя працы для розных устаноў. З 1950 па 1958 год працавала мастаком у Маскоўскім аддзяленні Мастацкага фонду СССР.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кичина Е. М. Переписка Ю. М. Пэна с Д. А. и Е. А. Якерсонами и И. Е. Мальциным // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Вып.2. Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 76-90.
- Шишанов, В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов. // Малевич. Классический авангард. Витебск — 11: [альманах / ред. Т. Котович]. — Минск: Экономпресс, 2009. — С. 42—55.[1]
- Казовский Г. Художники Витебска. Иегуда Пэн и его ученики. = Kasovsky G. Artists from Vitebsk. Yehuda Pen and his pupils. Москва: «Имидж», 1992.