Алена Дзмітрыеўна Бялова

спартсменка і трэнер (фехтаванне на рапірах)

Алена Дзмітрыеўна Бялова (у дзявоцтве Новікава; нар. 28 ліпеня 1947, Савецкая Гавань, Хабараўскі край, РСФСР) — савецкая фехтавальшчыца на рапірах, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і СССР[2], адзіная алімпійская чэмпіёнка (сярод жанчын) у індывідуальным відзе ў гісторыі савецкага і расійскага фехтавання. Кандыдат педагагічных навук (1979)[2], прафесар (1993).

Алена Дзмітрыеўна Бялова
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзілася 28 ліпеня 1947(1947-07-28)[1] (77 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнеры Л. П. Бокун
Рост 176 см
Вага 69 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага ў 1971 годзе. З 1979 года — выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута[2].

Выступала за «Дынама» Мінск.

Перад Алімпійскімі гульнямі ў Мехіка ў 1968 выйшла замуж за спартсмена Вячаслава Бялова і ўзяла яго прозвішча, пад якім выступала да заканчэння спартыўнай кар’еры ў 1980 годзе.

За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія спартыўныя дасягненні ўзнагароджана трафеем да 100-годдзя МАК за алімпійскія ідэалы (1994), Срэбным ордэнам МАК (1997). Экс-рэкардсменка па колькасці заваяваных залатых алімпійскіх медалёў па фехтаванні на рапірах сярод жанчын, была ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінэса2008 годзе ў Пекіне Бялову абыйшла знакамітая італьянка Валянціна Вецалі, якая заваявала сваё 5-е золата).

Другі муж Алены — кампазітар Валерый Іваноў, які напісаў у яе гонар «Рамантычны вальс».

У цяперашні час Бялова — прафесар кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[3].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Jelena Nowikowa // filmportal.de — 2005.
  2. а б в Белова Елена Дмитриевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  3. Кафедра педагогики
  4. Почётные граждане города Минска (руск.)

Літаратура

правіць
  • Бялова (дзявочае Новікава) Алена Дзмітрыеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 139. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 247. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.

Спасылкі

правіць