Алена Міхайлаўна Апановіч

савецкі і ўкраінскі гісторык

Алена Міхайлаўна Апановіч (9 лістапада 1919, Мелякес, Самарская губерня — 15 красавіка 2008, Кіеў) — савецкі і ўкраінскі гісторык, архівіст, пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Украіны з 1991 года.

Алена Міхайлаўна Апановіч
укр.: Олена Михайлівна Апанович
Дата нараджэння 9 лістапада 1919(1919-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 2000(2000-02-21) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівістка
Навуковая сфера гісторыя[1], Запарожскія казакі[1], архівазнаўства[d][1] і Russian Cossacks[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1950)
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 9 лістапада 1919 года ў Мелякесе (цяпер — Дзімітраўград Ульянаўскай вобласці). Яе бацька Міхаіл Апановіч, беларус, чыгуначнік, маці Каміла — з польскага шляхецкага роду Бартноўскіх. З-за спецыфікі працы бацькі сям’я пастаянна мяняла месца жыхарства: Белгарад, Сумы, Харкаў, Харбін (у 1929—1933 гадах бацька працаваў галоўным рэвізорам Кітайска-Усходняй чыгункі), зноў Харкаў[3].

У 1936 годзе скончыла сярэднюю школу ў Харкаве і паступіла ва Усесаюзны камуністычны інстытут журналістыкі ў Маскве. У сувязі з яго ліквідацыяй працягнула навучанне на факультэце рускай мовы і літаратурыў Харкаўскага педагагічнага інстытута, які скончыла ў 1941 годзе.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны эвакуіравалася ў Паўднёвы Казахстан, затым пераехала ва Уфу, дзе ў 1942—1944 гадах працавала карэспандэнтам і інструктарам вузлавога радыёвяшчання Башкірскага радыёкамітэта.

У маі 1944 года вярнулася ў Кіеў. У 1944—1950 гадах — навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з чэрвеня 1946 года — начальніца аддзела старажытных актаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Украінскай ССР. У 1945—1948 гадах — аспірантка ў гэтым архіве. У студзені 1950 года абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Войска Запарожскае, яго арганізацыя і баявыя дзеянні ў складзе рускай арміі ў перыяд руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў».

У 1950—1952 гадах — м. н. с., з 1956 года — ст. н. с. у Інстытуце гісторыі АН УССР.

У 1951 годзе прыняла ўдзел у археалагічных экспедыцыях па мясцінах былых Запарожскіх сечаў напярэдадні будаўніцтва Кахоўскай ГЭС і пасля затопленых Кахоўскім вадасховішчам. А. М. Апановіч была адным з апошніх гісторыкаў, якія заспелі Вялікі Луг у яго першародным выглядзе.

12 верасня 1972 года была звольнена за палітычныя погляды. Фармальна «па скарачэнні штатаў», а фактычна за дысідэнцтва ў навуцы. У 1994 годзе была адноўлена на працы з-за звальнення «па палітычных матывах».

У 1972—1986 гадах працавала старэйшай навуковай супрацоўніцай аддзела рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук УССР, дзе займалася вывучэннем украінскай рукапіснай гістарычнай кнігі XV—XVIII стагоддзяў. Паколькі ва Украіне яе працы не друкавалі, публікавала іх у Маскве, Ленінградзе, Вільнюсе, Таліне. Выявіўшы ў фондах бібліятэкі матэрыялы першага прэзідэнта Усеўкраінскай акадэміі навук акадэміка У. І. Вярнадскага, на іх аснове напісала і апублікавала 20 артыкулаў і манаграфію. У 1987—1991 гадах — намеснік вучонага сакратара Камісіі АН УССР па распрацоўцы навуковай спадчыны Вярнадскага.

З 1986 года на пенсіі, але працягвала працаваць, прымала актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці Украіны. У 1998 годзе выдала манаграфію — першую працу пра Чартамлыцкую Сеч, якая сёння застаецца адзінай навуковай працай ва ўкраінскай гістарычнай навуцы пра гэтае казацкае ўтварэнне. Займалася даследаваннямі па ваеннай гісторыі і гісторыі мастацтва («Узброеныя сілы Украіны 1-й паловы XVIII ст.», «Культура казацтва», «Апавяданні пра запарожскіх казакоў»).

Член Саюза пісьменнікаў Украіны з 1991 года.

Памерла 21 лютага 2000 года. Пахавана ў Кіеве на Байкавых могілках.

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Czech National Authority Database Праверана 2 сакавіка 2023.
  3. Інтерв’ю Олени Михайлівни Апанович

Літаратура

правіць
  • Білик І. Під знаком Діви, або Гороскоп для Олени Михайлівни // Літ. Україна, 13.10.1994
  • Під знаком Кліо: На пошану Олени Апанович. — Дніпропетровськ, 1995
  • Богачевська-Хом’як М. Людина повної посвяти науці // Неопалима купина, № 7/8, 1995
  • Жуковський А. І. Апанович Олена Михайлівна // Енциклопедія Сучасної України. — Т. 1. — К., 2001. — С. 607—608.
  • Шевченківські лауреати 1962—2001: Енциклопедичний довідник. — К., 2001. — С. 25—26.
  • Дмитрієнко М. Ф. Апанович Олена Михайлівна // Енциклопедія історії України. — Т. 1. — К., 2005. — С. 110.
  • Савченко С. В. «Це — пісня моєї душі»: Олена Апанович у збереженні пам’яток Запорізької Січі в кінці 1980 — на початку 1990 років // Сумська старовина. — 2014. — № XLI-XLII. — С. 107—116.
  • Козацька мати (до 90-річчя від дня народження О. М. Апанович)(недаступная спасылка) / Ю. Мицик // Архіви України. — 2009. — № 6. — С. 260—273.