Алена Навойкава
Алена Уладзіміраўна Навойкава, па нараджэнні Мішына (нар. 20 красавіка 1973, Мінск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка. Выступала за зборную Беларусі[1]. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Нарадзілася |
20 красавіка 1973 (51 год) |
||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьБаскетболам пачала займацца ў 1983 годзе ў сталічнай СДзЮСШАР «Гарызонт». Першым трэнерам была Марыя Іванаўна Сялюніна. Выступала за каманды: «Гарызонт» (Мінск — 1989-93), «Алімпія» (Познань, Польшча, Д1 — 1993-94), «Дынама» (Масква, Расія, Д1 — 1994-95), СКА (Самара, Расія, Д1 — 1996-98), «Гдыня» (Польшча, Д1 — 1998—2002), «Познань» (Польшча, Д1 — 2002-03).
Была капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі. У яе складзе правяла 23 афіцыйныя матчы, сярэдняя рэзультатыўнасць — 11,1 ачка. Снайперскі рэкорд — 34 ачкі за матч.
Працуе трэнерам СДзЮШАР па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт»[2].
Дасягненні
правіцьСярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989), уладальніца залатых медалёў чэмпіянату Беларусі (1993) і Польшчы (1999, 2000, 2001, 2002), бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1995). Чэмпіёнка Еўропы ў складзе юніёрскай зборнай СССР (1990)[3], чэмпіёнка, лепшы снайпер і лепшы гулец юніёрскага першынства кантынента ў складзе зборнай СНД (1992)[4].
Зноскі
- ↑ Елена Навойкова (Мишина)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2023. Праверана 7 жніўня 2023.
- ↑ Учреждение «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва по баскетболу Единой профсоюзной организации холдинга «Горизонт» Белорусского профессионального союза работников промышленности»
- ↑ 1990 European Championship for Junior Women. E. Michina
- ↑ 1992 European Championship for Junior Women. Elena Michina