Алена Паўлаўна Кушч

Алена Паўлаўна Кушч (нар. 3 сакавіка 1940, п. Амвросііўка, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.

Алена Паўлаўна Кушч
Дата нараджэння 3 сакавіка 1940(1940-03-03) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Да паступлення ў ВНУ працавала рабочай аддзела геадэзіі і картаграфіі, дарожнай рабочай, муляром у трэсце Кіеўгарбуд, у 1957—1959 гадах у інстытуце Кіеўпраект[1].

Скончыла ў 1965 годзе горадабудаўнічы факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Па размеркаванні інстытута трапіла ў Гродзенскае рамбудупраўленне, дзе ў 1965—1968 гадах працавала інжынерам планавання арганізацыі работ; у 1968—1972 гадах у Гродзенскіх абласных праектных майстэрнях «Белдзяржпраекта» старшым інжынерам, кіраўніком групы аддзела генпланаў, у 1972—1977 гадах начальнік аддзела генпланаў Гродзенскай майстэрні інстытута «Белкааппраект», у 1977—1980 гадах кіраўнік групы майстэрні перспектыўнага праектавання «Гроднаграмадзянпраект», у 1980—1995 гадах начальнік галаўнога гасразліковага праектна-вытворчага бюро архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама[1].

Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года, пасля член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь[1].

Пражывае ў Гродне па вул. Горкага[1].

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: гандлёвыя блокі ў гарадскіх пасёлках Скідзель Гродзенскага і Рось Ваўкавыскага раёнаў (1975); у аўтарскім калектыве: гандлёвы цэнтр у вёсцы Гожа Гродзенскага раёна (1976), праект дэталёвага планавання Паўднёва-Заходняга жылога раёна (1977), мікрараёна Прынёманскі-3 (1980), эксперыментальны мікрараён Румлёва (1985), квартал індывідуальных дамоў у пасёлку Паўднёвы (1986) у Гродне[2].

Узнагароды

правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама (1994), медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна»[1].

Зноскі

  1. а б в г д Кущ Елена Павловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Кущ Елена Павловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Кущ Елена Павловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Кущ Елена Павловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)