Алесь Жыгуноў

беларускі паэт

Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Жыгуноў (нар. 27 лістапада 1954 года, вёска Троіца, Шклоўскі раён) — беларускі паэт.

Алесь Жыгуноў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 лістапада 1954(1954-11-27) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Нова-Брашчынскую СШ (1970), працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Баркі. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) — настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры Чарневіцкай СШ Глыбоцкага раёна. З 1980 года — карэспандэнт-арганізітар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 — загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты «Шлях перамогі». З 1989 года працуе ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» (новая назва газеты). Жыве ў Глыбокім.

ТворчасцьПравіць

Аўтар зборнікаў вершаў «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Тройца» (1993).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларускія пісьменнікі.-Мн., 1994.-С. 209.