Алеся Міхайлаўна Скарабагатая

Алеся Міхайлаўна Скарабагатая (нар. 3 лютага 1988, Мінск) — беларуская мастачка, педагог. Уладальніца Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017 год).

Алеся Скарабагатая
Дата нараджэння 3 лютага 1988(1988-02-03) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастачка
Месца працы
Жанр рэалізм
Вучоба
Мастацкі кірунак нацюрморт
Узнагароды
Сайт skorobogataya.com

Біяграфія правіць

У 2007 годзе скончыла Мінскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў, навучалася на аддзяленні графічнага дызайну. У 2007 - 2013 гадах вучылася на мастацкім факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва»[1].

У 2014 годзе — стыпендыят Польскай нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА. З 2014 па 2015 год праходзіла стажыроўку ў Польскай акадэміі прыгожых мастацтваў (Варшава, Польшча) па спецыяльнасці «Рэстаўрацыя і кансервацыя твораў мастацтва»[2].

З 2015 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[3].

У 2016 годзе стажыравалася ў Аўстрыйскай акадэміі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (Вена, Аўстрыя) ў галіне рэстаўрацыі і кансервацыі твораў мастацтва.

З 2006 года ўдзельніца больш за 40 мастацкіх выстаў. Работы Алесі Скарабагатай знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь), Палаца Незалежнасці РБ, пасольстве РБ у Азербайджане і ў прыватных калекцыях Беларусі, Францыі, Аўстрыі, Кітая, Нарвегіі, Германіі, Літвы, Азербайджана, ЗША, Украіны, В'етнама, Расіі, Польшчы[1][3].

Узнагароды і адзнакі правіць

У 2017 годзе Алеся Скарабагатая стала ўладальніцай Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва[1][3]. Апроч таго, яна з’яўляецца ўладальніцай дыплома I ступені VIII Рэспубліканскага мастацкага конкурсу, узнагароджана дыпломам I ступені на V маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц СНД, уладальніцай Гранд-прэміі і звання лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і ўладальніцай дыплома I ступені на рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю»[1].

З 2015 па 2023 год Алеся Скарабагатая шэць разоў была пераможцай глядацкага галасавання (Гран-пры) «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам», які праводзіцца ў мінскім Палацы мастацтва[2][4].

Асноўныя выставы правіць

  • 2006 — персанальная выстава ў галерэі гімназіі-каледжа мастацтваў г. Мінск.
  • 2006 — удзельніца Рэспубліканскай выставы «Сакавіцкія каты», Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь.
  • 2006 — удзельніца Рэспубліканскай выставы «Карнавал», Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь.
  • 2007, 2008, 2009, 2010, 2013, 2014, 2015 — удзельніца Рэспубліканскай мастацкай выставы стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.
  • 2007 — удзельніца міжнароднай студэнцкай мастацкай выставы «Арт-сесія», г. Віцебск, Беларусь.
  • 2007 — удзельніца Рэспубліканскай выставы «дызайн-2007», Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа», Мінск, Беларусь.
  • 2008 — удзельніца выставы графікі выпускнікоў БДАМ, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь.
  • 2008 — удзельніца выставы «Ювента», Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
  • 2009 — Міжнародная выстава маладых мастакоў Кітая і Беларусі, маст. галерэя «Універсітэт культуры», Мінск, Беларусь.
  • 2009 — рэспубліканская выстава «Калядны Фэст», Мінск, Беларусь.
  • 2010 — удзельніца выставы «Біясфера», галерэя «Універсітэт культуры», Мінск, Беларусь.
  • 2010 — удзельніца Рэспубліканскай выставы маладых мастакоў «Маладосць-2010», Мінск, Беларусь.
  • 2010 — удзельніца выставы жывапісу беларускіх мастакоў-рэалістаў «Суквецці зямлі нашай», Масква, «Новы манеж».
  • 2011 — выстава выкладчыкаў і студэнтаў кафедры МДМ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Галерэя «Традыцыя», г. Светлагорск, Беларусь.
  • 2011 — выстава выкладчыкаў і студэнтаў кафедры МДМ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. ДУК «Бабруйскі маст. музей ім. Г. Г. Паплаўскага».
  • 2011 — удзельніца Рэспубліканскай выставы «Зямля пад белымі крыламі», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
  • 2012 — удзельніца трыенале сучаснага мастацтва «Белэкспа-Арт-2012», Мінск, Беларусь.
  • 2012 — выстава, прысвечаная 15-годдзю музея сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь.
  • 2013 — удзельніца выставы-праекта «Гульня ў класікаў», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
  • 2013 — выстава адной карціны «Мёд», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
  • 2014 — Рэспубліканская маладзёжная мастацкая выстава, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь.
  • 2014 — удзельніца пленэру ў В’етнаме, г. Далат.
  • 2014 — выстава беларускіх мастакоў у В’етнаме, г. Далат.
  • 2015 — удзельніца выставачнага праекта «Пасланні», Вільнюс, Літва.
  • 2015 — удзельніца выставы, прысвечанай 70-годдзю БДАМ, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь.
  • 2015 — удзельніца і пераможца арт-праекта «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам».
  • 2016 — стажыроўка ў летняй школе рэстаўрацыі і кансервацыі ў Вене, Аўстрыя.
  • 2016 — удзельніца і пераможца арт-праекта «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам».
  • 2016 — персанальная выстава «Таямніца», галерэя ДК, Мінск, Беларусь.
  • 2017 — выстава выкладчыкаў і студэнтаў кафедры МДМ Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў. Галерэя «Традыцыя», г. Светлагорск, Беларусь.
  • 2017 — выстава ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
  • 2017 — выстава «Ода да радасці», Гумпольдскірхен, Аўстрыя.
  • 2017 — выстава работ намінантаў на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва, Музей сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь.
  • 2017 — выстава работ у галоўным офісе VELCOM, Мінск, Беларусь.
  • 2017 — выстава «Salon d’automne 2017» У Парыжы.
  • 2017 — удзельніца і пераможца арт-праекта «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам».
  • 2018 — выстава «Сёння і заўтра» ў галерэі ARKA, Вільня, Літва.
  • 2018 — выстава «ART CAPITAL» у Вялікім палацы на Елісейскіх палях у Парыжы.
  • 2018 — выстава «ART Minsk», Мінск, Беларусь[1].

Крытыка і ацэнка творчасці правіць

Творчасць Алесі Скарабагатай некаторыя адносяць да гіперрэалізму, а яе нацюрморты параўноўваюць з эфектам фатаграфіі[5].

Пасля таго, як Алеся Скарабагатая на «Восеньскім салоне з Белгазпрамбанкам» у шосты раз стала пераможцай глядацкага галасавання (Гран-пры), навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея мастацтвазнаўца Мікіта Моніч адзначыў: «Скарабагатая працягвае гіпнатызаваць публіку сваімі ілюзіянісцкімі ўльтрарэалістычнымі і смачнымі карцінамі. Ніякіх падтасовак, прадуктовы гіперрэалізм — гэта тое, за што ў падаўляючай большасці галасуюць аматары выяўленчага мастацтва ў нашай краіне»[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Алеся Скоробогатая (руск.). Выставачная галярэя «Каляровы шлях» (25 красавіка 2018). Праверана 16 снежня 2023.
  2. а б Ірына Свірко. Знаёмцеся: Алеся Скарабагатая — адна з пераможцаў маштабнага арт-праекта «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам». Свет, намаляваны мёдам. СБ. Беларусь сегодня (20 лістапада 2015). Праверана 16 снежня 2023.
  3. а б в Алеся Скорбогатая. Художник (руск.). skorobogataya.com. Праверана 16 снежня 2023.
  4. Мікіта Моніч. «Прадуктовы гіперрэалізм — тое, за што галасуе большасць». Моніч пра мастацкія густы ў грамадстве. Наша Ніва (15 лістапада 2023). Праверана 16 снежня 2023.
  5. Вольга Паклонская. Таямнічы запал ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай. Звязда (14 жніўня 2022). Праверана 16 снежня 2023.