Алехандра Агусцін Ланусэ

Алехандра Агусцін Ланусэ (28 жніўня 1918 — 26 студзеня 1996) — аргенцінскі ваенны дзеяч, які фактычна займаў пасаду прэзідэнта Аргенціны з 22 сакавіку 1971 года па 25 мая 1973 года.

Алехандра Агусцін Ланусэ
ісп.: Alejandro Agustín Lanusse
Алехандра Агусцін Ланусэ
сцяг
прэзідэнт Аргенціны (дэ-факта)
22 сакавіка 1971 — 25 мая 1973
Папярэднік Раберта М. Левінгстан
Пераемнік Эктар Кампара
 
Адукацыя
Прафесія Ваенны
Дзейнасць афіцэр, дыпламат, палітык
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 28 жніўня 1918(1918-08-28)
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Смерць 26 студзеня 1996(1996-01-26) (77 гадоў)
Буэнас-Айрэс, Аргенціна
 
Аўтограф Alejandro Agustín Lanusse (firma).jpg
 
Узнагароды
Grand Cross with diamonds of Order of the Sun of Peru Collar of the Order of Isabella the Catholic‎

БіяграфіяПравіць

Скончыўшы ваенную акадэмію ў 1938 годзе, узначаліў эскортнае падраздзяленне прэзідэнта. У 1951 годзе быў асуджаны да пажыццёвага турэмнага зняволення за ўдзел у спробе дзяржаўнага перавароту супраць урада Хуана Перона. Быў вызвалены ў 1955 годзе пасля «Вызваленчай рэвалюцыі», ваеннага паўстання, якое звергнула рэжым генерала Перона і ўстанавіла ваенную дыктатуру. У 1956 годзе быў прызначаны на пасаду пасла ў Ватыкане. У 1960 годзе стаў намеснікам дырэктара вышэйшага ваеннага вучылішча, а праз некаторы час — камандуючым 1-й бронекавалерыйскай дывізіяй. У 1962 годзе прыняў удзел у звяржэнні прэзідэнта Артура Франдзісі, а ў 1966 падтрымаў генерала Хуана Карласа Анганіа ў выгнанні прэзідэнта Артура Ільіа. У 1968 годзе стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Аргенціны.

ПрэзідэнтПравіць

Ланусэ стаў прэзідэнтам Аргенціны ў 1971 годзе. За час свайго прэзідэнцтва устанавіў дыпламатычныя адносіны з Кітаем. Ва ўпраўленні краінай выпрабоўваў пастаянныя цяжкасці, звязаныя з узрастаннем актыўнасці апазіцыі. Многія палітычныя праціўнікі былі ўзятыя пад варту, і Ланусэ вырашыў пачаць супрацоўніцтва з Мантанерас (перанісцкі рух). 22 жніўня 1971 года некалькі палітычных зняволеных ажыццявілі спробу ўцёкаў з ваенна-марской базы Росан у Патагоніі, за што яны былі хутка пакараныя смерцю без суда і следства. У 1973 прэзідэнцкія выбары выйграў Эктар Кампара.

Зноскі

СпасылкіПравіць