Алешчаняты

вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Алешчаня́ты[1] (трансліт.: Alieščaniaty, руск.: Алещеняты) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у складзе Гародзькаўскага сельсавета. 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2008).

Вёска
Алешчаняты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220820003
Алешчаняты на карце Беларусі ±
Алешчаняты (Беларусь)
Алешчаняты
Алешчаняты (Мінская вобласць)
Алешчаняты

Геаграфія

правіць

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўначы цячэ р. Заходняя Бярэзіна (прыток Нёмана). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Роўкавічы, Куцяняты і далей па шашы Валожын — Гародзькі.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход уздоўж ракі і забудаванай аднабакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

У 1897 годзе вёска, 14 двароў, у Вішнеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, 17 двароў. З лістапада 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У 1950 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас, потым у складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Філіпіняты). Вёска знаходзілася ў Забрэзскім сельсавеце Валожынскага раёна Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах Мінскай вобласці. У 1994 годзе 15 двароў. 30 кастрычніка 2009 года вёска перададзена са скасаванага Забрэзскага сельсавета ў Гародзькаўскі сельсавет[2].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 — 94 чал.
  • 1904 — 97 чал.
  • 1908 — 88 чал.
  • 1921 — 82 чал.
  • 1959 — 71 чал.
  • 1994 — 26 чал.
  • 2008 — 11 чал.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Алешчыня́ты
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць