Куцяня́ты[1] (трансліт.: Kucianiaty, руск.: Кутеняты) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на паўночны захад ад Валожына, 8 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі МаладзечнаЛіда, 86 км ад Мінска.

Вёска
Куцяняты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 85 чал. (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовыя індэксы
222357
Аўтамабільны код
5
Куцяняты на карце Беларусі ±
Куцяняты (Беларусь)
Куцяняты
Куцяняты (Мінская вобласць)
Куцяняты

Геаграфія правіць

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на паўднёва-заходняй ускраіне цячэ р. Заходняя Бярэзіна (правы прыток р. Нёман). Транспартныя сувязі па шашы Валожын—Гародзькі, якая праходзіць праз вёску.

Планіровачна складаецца з плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай няшчыльна, двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскі цэнтр і гаспадарчы сектар адасоблены ў заходнім баку.

Гісторыя правіць

У 1897 годзе — вёска, 23 двары, у Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.

У 1921—1939 гадах пад уладай Польскай Рэспублікі. З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Філіпіняцкім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці, 33 двары. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах загінулі З вяскоўцы.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 14 снежня 1949 года арганізаваны калгас «Прамень камуны», які абслугоўвала Вішнеўская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Забрэзскім сельсавеце. З 1956 года ў складзе калгаса «Перамога» (цэнтр — в. Філіпіняты). Размяшчаліся вытворчы ўчастак калгаса, ферма буйной рагатай жывёлы, кармацэх, зернясклад, бібліятэка, дзіцячы сад, пачатковая школа, магазін.

З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах. 12 лістапада 1966 года да вёскі далучана в. Ясянішкі. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Забрэзскага сельсавета[2].

На 2007 год працавала крама.

Насельніцтва правіць

  • 1897 — 142 жыхары.
  • 1904 — 157 жыхароў.
  • 1908 — 169 жыхароў.
  • 1921 — 168 жыхароў, 30 двароў.
  • 1940 — 199 жыхароў.
  • 1959 — 181 жыхар.
  • 1994 — 123 жыхары, 60 гаспадарак.
  • 2008 — 46 гаспадарак, 185 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Куцяня́та
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць