Алешы
Алешы — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Брохвіч» II.
Алешы | |
---|---|
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская Імперыя |
Паходзяць ад валынскага баярына Аляксандра, званага Алешам ці Алешкам, які быў жанаты з Аленай Макасей. Іх сын — Фёдар (Тэадор) Алеша Алешкавіч у 1482—1486 гадах быў сакратаром караля Казіміра Ягелончыка і быў жанаты з князёўнай Ганнай Астражэцкай. У Фёдара і Ганны быў сын Пётр, жанаты з Вольгай Чалганскай. Старэйшы сын Пятра і Вольгі — Пётр Пятровіч Алеша, быў жанаты з Еўдакіяй Фурса, атрымаў ад князя Фёдара Іванавіча Яраславіча ў 1508 годзе маёнтак Беражное на Палессі. У 1524 г. каралева Бона пацвердзіла правы Пятра Пятровіча Алешы на Беражное, Гарадок і Паркані.
Вядомы сын Пятра Пятровіча — ротмістр Тэадор Алеша. Сын Тэадора — Ян Алеша, быў мсціслаўскім паборцам у 1581 годзе. Фларыян Янавіч у 1583 годзе быў сакратаром каралеўскім і ў 1607 годзе быў прызначаны сеймам для «ўтаймавання казацкага бунту», у 1615 годзе займаў урад войскага ўладзімірскага. Сакратаром каралеўскім быў і сын Фларыяна — Станіслаў. Міхал Станіслававіч Алеша быў суддзём пінскім.
Да XIX ст. валоданні Алешаў значна ўзраслі. 12-м гаспадаром Старога і Новага Беражнога, Церабяжова, Гарадзішча, шэрагу іншых маёнткаў і дамоў у Вільні, Рызе і Пінску быў Цэзарый Антоній Алеша (1820—1892), жанаты з Аляксандрай Орда. Цэзарый Антоній меў 11 дзяцей: 6 сыноў і 5 дачок. Яшчэ пры жыцці ён падзяліў паміж дзецьмі маёмасць, Нова-Беражное атрымаў Канстанцін, а Стара-Беражное — малодшы сын Уладзіслаў Алеша.
З роду Алешаў паходзіць пісьменнік Юрый Алеша, але дакладны яго радавод невядомы на цяперашні час.
Радавод
правіць- Пятровіч, атрымаў маёнтак Беражное.
- Тэадор, ротмістр; ж. — Ефрасіння з Дубіцкіх.
- Ян, мсціслаўскі паборца ў 1581 годзе; ж. — княжна з Шуйскіх.
- Міхаіл.
- Самуіл.
- Ян Піус, ігумен віцебскі, аўтар рэлігійных прац.
- Людвіг.
- Марцін.
- Фама.
- Леапольд.
- Ігнацій.
- Леапольд.
- Самуіл.
- Тэадор.
- Стэфан.
- Мікалай; ж. — Марыянна Скірмунт.
- Аляксандр.
- Самуіл, пінскі мастаўнічы, трыбунальны суддзя.
- Юзаф.
- Людвіг.
- Юзаф.
- Ігнацій.
- Ян.
- Матвей (нар. 1784).
- Вікенцій (нар. 1819).
- Аляксей (нар. 1829).
- Ежы (Юрый) (нар. 1787).
- Юсцін.
- Антоній (нар. 1816).
- Марын (нар. 1863).
- Карл.
- Варфаламей (нар. 1826).
- Антоній (нар. 1816).
- Матвей (нар. 1784).
- Антоній.
- Павел.
- Самуіл.
- Леон (нар. 1788).
- Цэзар Антоній (1820—1892), ротмістр у расійскай арміі; ж. — Аляксандра Орда.
- Канстанцін (нар. 1865); ж. — Каміла Орда.
- Канстанцін (нар. 1891).
- Леў (нар. 1865).
- Чэслаў (пам. 1965).
- Эдуард (нар. 1879).
- Цэзар (нар. 1888).
- Уладзіслаў (нар. 1888).
- Міхаіл, інжынер лясной гаспадаркі.
- Канстанцін (нар. 1865); ж. — Каміла Орда.
- Цэзар Антоній (1820—1892), ротмістр у расійскай арміі; ж. — Аляксандра Орда.
- Кароль (нар. 1791), пінскі падкаморый.
- Гаўрыіл (нар. 1798).
- Леон (нар. 1788).
- Мікалай; ж. — Марыянна Скірмунт.
- Міхаіл.
- Ян, мсціслаўскі паборца ў 1581 годзе; ж. — княжна з Шуйскіх.
- Пётр.
- Ян.
- Тэадор, ротмістр; ж. — Ефрасіння з Дубіцкіх.
Літаратура
правіць- Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў. — Мн.: БелТА, 2002.
- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.