Алея шахідаў
Алея шахідаў (азерб.: Şəhidlər Xiyabanı; да 1990 г. — Парк Кірава / Нагорны парк, азерб.: Киров Паркы / Дағлыг Парк) — брацкая магіла ў Баку, дзе пахаваныя «шахіды» — у асноўным ахвяры «Чорнага студзеня» (126 чалавек) і азербайджанцы, якія загінулі ў Карабахскай вайне. На Алеі існуе таксама безназоўная магіла, у якой пахаваныя неапазнаныя целы забітых.
Славутасць | |
Алея шахіда | |
---|---|
азерб.: Şəhidlər Xiyabanı | |
40°21′28,50″ пн. ш. 49°49′37,50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Азербайджан |
Месцазнаходжанне | Баку |
Архітэктурны стыль | Алея |
Дата пабудовы | 1990 |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа месцы Алеі Шахідаў раней размяшчаліся мусульманскія могілкі, дзе былі пахаваныя целы ахвяр сакавіцкіх падзей 1918 года ў Баку. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1920 годзе могілкі былі знішчаны, пахаваныя целы вывезены, а на гэтым месцы быў разбіты парк імя Сяргея Кірава[1].
Падзеі 1990 года
правіцьУ студзені 1990 года ў Нагорны парк былі перанесены з плошчы «Азадлыг» (азерб.: Azadlıq meydanı — «плошча свабоды», былая «плошча Леніна») целы людзей, якія загінулі ў ходзе трагічных падзей у ноч з 19 на 20 студзеня 1990 года. 20-21 студзеня на алеі былі выкапаны больш за 120 магіл. Пахаванне працягваліся некалькі гадзін. 22 студзеня былі пахаваныя яшчэ 50 чалавек. Трое з іх былі ахвярамі сакавіцкай разні 1918 года, целы якіх былі выяўленыя ў парку пры капанні магіл. На ўсіх трох магілах напісана «Шахіда 1918 года». На магілах і месцах смерцяў былі расстаўленыя кветкі, у асноўным чырвоныя гваздзікі, што ператварыліся ў Азербайджане ў жалобныя кветкі.
Памяць
правіць17 студзеня 2000 года прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Гейдар Аліеў выдаў указ «Аб прысваенні ганаровага звання „Шахід 20 студзеня“», у якім прыведзены поўны спіс загінулых і зніклых без вестак.
Алея шахідаў — адно з месцаў у Баку, якія, як правіла, наведваюць ганаровыя госці.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Майкл Сміт. Памяць аб страце і азербайджанскае таварыства Архівавана 1 красавіка 2020. (руск.)
Спасылкі
правіць- 20 студзеня — Дзень усенароднага смутку Архівавана 19 кастрычніка 2009. (руск.)
- Баку ў 1990-м(недаступная спасылка) (руск.)
- Студзеньская трагедыя Архівавана 19 лютага 2014. (руск.)
- Ахвяры трагедыі Архівавана 2 ліпеня 2010. (руск.)