Алкманава страфа
Алкма́нава страфа́ — адзін з відаў двухрадковай, антычнай страфы, першы радок якой — гекзаметр, другі — алкманаў верш, які ў сілаба-танічнай імітацыі перадаецца 8-стопным харэем з мужчынскай клаўзулай (прычым, на апошнім складзе націск можа адсутнічаць). Названа так у гонар яе стваральніка старажытнагрэчаскага паэта VII ст. да н. э. Алкмана.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.