Кла́ўзула (лац.: clausula — заключэнне) — заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада. Сугучныя клаўзулы ўтвараюць рыфму. Клаўзулы з'яўляюцца адным з асноўных рытмастваральных кампанентаў сілабічнага, сілаба-танічнага і танічнага вершаў. Ад характару клаўзулаў залежыць рытмічны малюнак вершаваных радкоў. Як і іншыя рытмічныя адзінкі (пірыхіі, спандэі, лагічныя націскі і інш.), клаўзулы надаюць рытмічнаму малюнку верша своеасаблівасць, адметнасць.

Тыпы клаўзулаўПравіць

  • Мужчынскія — пасля націску складоў няма.
  • Жаночыя — адзін склад пасля націску.
  • Дактылічныя — два склады пасля націску.
  • Гіпердактылічныя — тры і больш складоў пасля націску.

ЛітаратураПравіць

Шаблон:Метрыка