Алфея (Алтэя ці Алтая) — у грэчаскай міфалогіі [2]— дачка Фесція [3] і Еўрытэміды (ці Леўкіпы [4]), жонка Айнея, маці Таксея, Тырэя, Клімена, Горгі, а таксама (ад Айнея або Дыяніса) Дэяніры і (ад Айнея або Арэса) Мелеагра. Згадана ў «Іліядзе» (IX 555). Лічылася прыгажуняй [5].

Алфея
Алфея, ілюстрацыя да «Метамарфоз» Авідзія
Алфея, ілюстрацыя да «Метамарфоз» Авідзія
Пол жанчына
Бацька Фестый[d][1]
Маці Еўрытэміда[d] або Дэідамія[d]
Браты і сёстры Леда[d]
Муж Эней[d]
Дзеці Мелеагр[d][1], Таксей[d], Тырэй[d], Горга, Клімен[d], Перымеда[d], Агелай[d], Дэяніра і Еўрымеда[d]

Па версіі, калі Дыяніс быў госцем Айнея, ён пакахаў Алфею. Айней пакінуў горад, зрабіўшы выгляд, што для здзяйснення святадзейства, Алфея ж нарадзіла ад Дыяніса Дэяніру, за гасціннасць Дыяніс падарыў Айнею лазу [6].

У адну ноч з Алфеяй ляглі Айней і Арэс, нарадзіўся Мелеагр. Калі ён нарадзіўся, з’явіліся тры мойры і праспявалі яго лёс: Клато — што ён будзе высакародны, Лахесіс — што адважны, Атрапас — што будзе жыць, пакуль не згарыць галавешка, якая гарэла тым часам у ачагу. Тады Алфея патушыла галавешку і закапала яе [7] (ці схавала ў куфар).

Мелеагр, стаўшы дарослым, прыняў удзел у Калідонскім паляванні, пасля якога, у запальчывасці ён забіў свайго дзядзьку, брата Алфеі, Плексіпа (або некалькіх братоў [8]). Гамер апісвае вайну курэтаў і эталян [9], якая рушыла за гэтым.

Помсцячы за смерць брата, Алфея дастала з куфра галавешку, ад якой залежала жыццё Мелеагра і кінула яе ў агонь, забіўшы тым самым свайго сына [10]. Пасля Алфея, ахопленая раскаяннем, скончыла самагубствам. Па іншай версіі, Мелеагр загінуў у бітве, а Алфея павесілася [11].

Дзеючая асоба трагедыі Фрыніха «Плеўранянкі» і п’ес аб Мелеагры.

Таксама Алфея (Alfea) — назва школы юных чараўніц з папулярнага мультсерыяла Вінкс (Winx Club)

Крыніцы

правіць
  1. а б Любкер Ф. Meleager // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 849–850.
  2. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.63
  3. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.23а, стар.5 М.-У.
  4. Гігін. Міфы 14 (з.30)
  5. Авідзій. Навука кахання II 700
  6. Гігін. Міфы 129; Нон. Дзеянні Дыяніса XLVIII 553
  7. Гігін. Міфы 171
  8. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 34, 5
  9. Гамер. Іліяда IX 549; Гесіёд. Пералік жанчын, фр.25, стар.13 М.-У.
  10. Эсхіл. Хаэфоры 604—611; Авідзій. Метамарфозы VIII 445—525
  11. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 7, 10; 8, 1-4