Альберт Мікалаевіч Елсукоў

філосаф і сацыёлаг

Альберт Мікалаевіч Елсуко́ў (9 снежня 1936 — 6 сакавіка 2014) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Доктар філасофскіх навук (1985), прафесар (1988). Спецыяліст у галіне гісторыі і метадалогіі навукі, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

Альберт Мікалаевіч Елсукоў
Дата нараджэння 9 снежня 1936(1936-12-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 2014(2014-03-06) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія, сацыялогія і метадалогія навукі[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1985)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
медаль «Ветэран працы» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Архангельску. У 1963 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна, у 1969 — аспірантуру філасофскага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава, дзе падрыхтаваў і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Праблема тлумачэння ў сацыяльна-гістарычным даследаванні».

З 1973 годзе на выкладчыцкай працы ў БДУ. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Метадалагічныя праблемы фарміравання навуковага факту», з 1988 — прафесар. У гэтым жа годзе прызначаны загадчыкам кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі прыродазнаўчых факультэтаў БДУ.

У 1989—1997 гадах — дэкан новастворанага філасофска-эканамічнага факультэта БДУ, адначасова ў 1989—2003 — загадчык кафедры сацыялогіі БДУ, у 2003—2014 — прафесар гэтай кафедры.

Член Вышэйшага кансультатыўнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання «Сацыялагічнае таварыства», член Міжнароднага рэдакцыйнага савета навукова-тэарэтычнага часопіса «Сацыялогія», член рэдкалегіі часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік», член Дзяржаўнай камісіі па ліцэнзаванню сацыялагічных даследаванняў.

Навуковы ўклад правіць

Навуковыя інтарэсы А. М. Елсукова былі звязаныя з праблемамі гісторыі і метадалогіі навуковага пазнання, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.

Пры непасрэдным удзеле А. М. Елсукова ў 1989 годзе ў БДУ быў адкрыты філасофска-эканамічны факультэт (з 1999 — факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ), а пры яго непасрэдным удзеле — першая ў рэспубліцы кафедра сацыялогіі. Гэта дало пачатак інстытуцыяналізацыі ўніверсітэцкай сацыялагічнай навукі ў Беларусі.

Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле А. М. Елсукова ў рамках праекта «ТЭМПУС» на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ былі адкрыты кафедра сацыяльнай камунікацыі і аддзяленне сацыяльнай камунікацыі. А. М. Елсукоў сфармаваў навуковую школу ў галіне метадалогіі і гісторыі сацыялагічных ведаў, падрыхтаваў больш за 20 кандыдатаў навук.

Выбраная бібліяграфія правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць