Паўночная вобласць (1936—1937)

вобласць РСФСР

Паўночная вобласць (руск.: Северная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе РСФСР з 5 снежня 1936 года па 23 верасня 1937 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Архангельск.

Паўночная вобласць
Краіна Сцяг СССР СССР
Статус вобласць
Уваходзіць у РСФСР
Уключае 51 раён і Ненецкая нацыянальная акруга (3 раёна)
Адміністрацыйны цэнтр Архангельск
Найбуйнейшыя гарады Волагда
Дата ўтварэння 5 снежня 1936
Дата скасавання 1937
Афіцыйная мова руская
Паўночная вобласць на карце
Заўвагі: пераемнасць
Паўночны край
Архангельская вобласць
Валагодская вобласць

Гісторыя

правіць

Утворана паводле артыкула 22 Канстытуцыі СССР прынятай VIII надзвычайным з’ездам Саветаў СССР 5 снежня 1936 года, на тэрыторыі скасаванага Паўночнага края, разам з Комі АССР.

Адміністрацыйна вобласць была падзелена на 54 раёны, у тым ліку тры раёны Ненецкай нацыянальнай акругі — Канінска-Ціманскі раён, Ненецкі раён, Ніжне-Пячорскі раён.

23 верасня 1937 года пастановай ЦВК СССР «Аб падзеле Паўночнай вобласці на Валагодскую і Архангельскую вобласці» вобласць была скасавана. 15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне Валагодскай і Архангельскай абласцей[1].

У складзе ўтваранай Валагодскай вобласці былі вылучаны горад Волагда і 23 раёны: Чобсарскі, Гразавецкі, Кубіна-Азёрскі, Сокальскі раён, Біракоўскі, Тоцемскі, Сямжанскі, Верхаважскі, Тарнагскі, Усць-Кубінскі, Вяліка-Усцюгскі, Междурэчанскі, Нюксенскі, Расляцінскі, Лядзенгскі, Лежскі, Хараўскі, Важагодскі, Кічменгска-Гарадзецкі, Нікольскі, Усць-Аляксееўскі, Павінскі, Вохамскі.

У склад стваранай Архангельскай вобласці былі перададзены горад Архангельск, Ненецкая нацыянальная акруга, Верхнятоемскі раён, Емецкі раён, Конашскі раён, Халмагорскі раён і астатнія раёны Паўночнай вобласці.

Кіраўніцтва вобласці

правіць

Выканаўчы камітэт Паўночнага абласнога Савета

правіць

Паўночны абласны камітэт УКП(б)

правіць

Крыніцы

правіць