Альберт Нейсер
Альберт Нейсер (22 студзеня 1855, Швайдніц — 30 ліпеня 1916, Брэслаў, цяпер Уроцлаў, Польшча) — нямецкі дэрматолаг-венеролаг.
Альберт Нейсер | |
---|---|
ням.: Albert Ludwig Neisser | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1855[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1916[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, патолагаанатам, дэрматолаг |
Навуковая сфера | бактэрыялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1877 годзе скончыў медыцынскі факультэт у Брэслаў. З 1882 года прафесар, дырэктар клінікі скурных і венерычных хвароб у Брэслаў. У 1879 годзе адкрыў узбуджальніка ганарэі — ганакок. Пацвердзіў існаванне ўзбуджальніка праказы, прапанаваўшы новы метад апрацоўкі і афарбоўкі прэпаратаў. Арганізаваў дзве навукова-даследчыя экспедыцыі (1905-06 і 1907) у Батавію (востраў Ява), дзе паставіў эксперыментальнае вывучэнне сіфіліса на малпах у лабараторных умовах. Разам з Аўгустам Васерманам распрацаваў сералагічную дыягностыку сіфіліса. Заснавальнік (1902) і першы старшыня Нямецкага таварыства барацьбы з венерычнымі хваробамі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118738380 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Albert Ludwig Sigesmund Neisser // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Albert Ludwig Sigesmund Neisser // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Albert Neisser // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.