Альбер-П'ер Саро (фр.: Albert-Pierre Sarraut; 28 ліпеня 1872, Бардо — 26 лістапада 1962, Парыж) — французскі палітычны дзеяч, радыкал. Прэм'ер-міністр Францыі ў перыяд Трэцяй Рэспублікі з 26 кастрычніка па 26 лістапада 1933 і з 24 студзеня па 4 чэрвеня 1936.

Альбер Саро
фр.: Albert-Pierre Sarraut
Сцяг105-ы Прэм'ер-міністр Францыі
75-ы Прэм'ер-міністр Трэцяй рэспублікі
26 кастрычніка 1933 — 26 лістапада 1933
Прэзідэнт Альбер Лебрэн
Папярэднік Эдуар Даладзье
Пераемнік Каміль Шатан
Сцяг113-ы Прэм'ер-міністр Францыі
82-ы Прэм'ер-міністр Трэцяй рэспублікі
24 студзеня 1936 — 4 чэрвеня 1936
Прэзідэнт Альбер Лебрэн
Папярэднік П’ер Лаваль
Пераемнік Леон Блюм
Нараджэнне 28 ліпеня 1872(1872-07-28)[1][2][…]
Смерць 26 лістапада 1962(1962-11-26)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Амер Саро[d]
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Саро нарадзіўся ў Бардо, дэпартамент Жыронда, Францыя.

Ён быў генерал-губернатарам Французскага Індакітая, з 1912 па 1919.

Саро выдаліўся з палітыкі пасля таго, як Петэн распусціў Нацыянальны Сход у ліпені 1940. Ён узяў пад свой кантроль сямейную газету «La Depeche de Toulouse» пасля таго як яго брат Марыс, рэдактар ​​газеты, быў забіты французскай міліцыяй ў 1943.

Альбер Саро памёр у Парыжы 26 лістапада 1962, ва ўзросце 90 гадоў.

Зноскі