Альбуміны (ад лац.: albus, белы) — простыя растваральныя ў вадзе бялкі, умерана растваральныя ў канцэнтраваных растворах солі і згортваемыя пры награванні (дэнатурацыя бялку). Іх адносная малекулярная маса складае прыкладна 65000, не ўтрымоўваюць вугляводаў. Рэчывы, якія ўтрымоўваюць альбумін, такія як яечны бялок, завуцца альбуміноіды. Альбуміноідамі з’яўляюцца таксама сыроватка крыві, насенне раслін.

Альбумін.

Апісанне

правіць

Простыя глабулярныя бялкі. Раствараюцца ў вадзе, салявых растворах, разбаўленых кіслотах і шчолачах. У растворы сульфату амонію (больш за 50 %) высольваюцца. Ёсць у сываратцы крыві (сываратачны альбумін), у малацэ (лактальбумін), яечным бялку (авальбумін), у насенні раслін і інш. Асноўныя рэзервовыя бялкі арганізма, здольныя забяспечваць звязванне і перанос крывёй вітамінаў, гармонаў (напр., з альбумінам звязана 75—82 % кортыкастэроідаў крыві). Выкарыстоўваюцца ў медыцынскай, кандытарскай, тэкстыльнай і іншых галінах прамысловасці.

Літаратура

правіць