Альфа-Банк Фінанс
«А́льфа-Банк Фіна́нс» — былы беларускі камерцыйны банк, створаны ў 2003 годзе пад назвай «Белрасбанк». У 2013 годзе ўвайшоў у склад «Альфа-Банка»[3], уладальнікам якога з’яўляецца «Альфа Групп» (Масква, Расія) — 98,3 % акцый[4].
Альфа-Банк Фінанс | |
---|---|
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 22 ліпеня 2003 (19 гадоў таму) |
Скасавана | 14 чэрвеня 2013 |
Пераемнік | ЗАТ Альфа-Банк |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Красная, д. 7 |
Ключавыя постаці | Ігар Кацібнікаў |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарот | ▲82 820 млн рублёў (2009 год; 29 544 тыс. $) |
Аперацыйны прыбытак | ▲22 649 млн рублёў (2009 год; 8079 тыс. $) |
Чысты прыбытак | ▲15 422 млн рублёў (2009 год[1]; 5501 тыс. $[2]) |
Аўдытар | «Дэлойт і Туш» |
Матчына кампанія | «Альфа-Банк» (Мінск, Беларусь) |
Сайт | finance.alfabank.by |
ГісторыяПравіць
Заснаваны ў 2003 годзе пад назвай «Белросбанк». Асноўным акцыянерам з’яўлялася расійскае ААТ АКБ «Росбанк» (99,99 %)[5].
У снежні 2012 года кантрольны пакет акцый быў прададзены расійскай банкаўскай групе «Альфа-Банк»[5]. У сувязі са зменай асноўнага акцыянера і інтэграцыяй у банкаўскую групу «Альфа-Банк» 6 сакавіка 2013 года «Белросбанк» змяніў назву на «Альфа-Банк Фінанс»[6].
14 чэрвеня 2013 года пастановай Нацыянальнага банка Беларусі «Альфа-Банк Фінанс» рэарганізаваны ў філіял ЗАТ «Альфа-Банк»[3].
Зноскі
- ↑ Справаздача за 2009 год паводле МСФС (руск.). ЗАТ «АКБ «Белросбанк» (30 красавіка 2010). Праверана 1 сакавіка 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняй за 2009 год закупачнай цаны (2803,27) долара за рублі на валютным рынку. Праверана 1 сакавіка 2011.
- ↑ а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Прэс-рэліз. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (17 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 16 лістапада 2021.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Альфа-Банк. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 16 лістапада 2021.
- ↑ а б Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Официальный рейтинг. InfoBank.by. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2013. Праверана 16 лістапада 2021.
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Пресс-центр. Альфа-Банк (11 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2013. Праверана 16 лістапада 2021.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (руск.)