Аляксандар Еўціч

сербскі футбаліст і трэнер

Аляксандар Еўціч (сербск.: Aлекcaндap Jeвтић / Aleksandar Jevtić, нар. 30 сакавіка 1985, Шабац, Сербія) — былы сербскі футбаліст, нападнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Вождавац».

Футбол
Аляксандар Еўціч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сакавіка 1985(1985-03-30)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 182 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Вождавац
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
Сербія і Чарнагорыя Црвена Звезда (Бялград)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Сербія і Чарнагорыя Балкан Буковіца 30 (11)
2004—2005 Сербія і Чарнагорыя Смедарава 6 (0)
2005 Сербія і Чарнагорыя Жэлезнічар (Смедарава) 13 (2)
2005—2007 Сербія і Чарнагорыя Сербія Мачва (Шабац) 45 (13)
2007 Сербія Борац (Чачак) 11 (5)
2007—2009 Турцыя Генчлербірлігі (Анкара) 6 (0)
2008   Сербія Борац (Чачак) 15 (3)
2008—2009   Сербія ОФК (Бялград) 28 (8)
2009—2011 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 50 (12)
2011—2013 Кітай Цзянсу Сайнці 74 (22)
2014 Кітай Ляанін Хувін 23 (4)
2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 7 (1)
2016 Сербія Ягодзіна 15 (2)
2016—2017 Сербія Чукарычкі (Бялград) 25 (6)
2017 Тайланд Патая Юнайтэд 13 (8)
2018—2019 Сербія Вождавац 18 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Сербія Сербія 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2020— Сербія Вождавац трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2017

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Выхаванец «Црвены Звезды», пазней выступаў у клубах ніжэйшых ліг. У 2007 годзе дэбютаваў у сербскай Суперлізе ў складзе «Бораца», адкуль неўзабаве трапіў у турэцкі «Генчлербірлігі». Аднак, замацавацца ў Турцыі не здолеў — за паўгады правёў 6 матчаў, пасля чаго вярнуўся ў «Борац» на правах арэнды. У сезоне 2008/2009 паспяхова гуляў за ОФК, у выніку звярнуў на сябе ўвагу «Црвены Звезды», якая набыла нападніка ў туркаў.

У ліпені 2011 года перабраўся ў кітайскі «Цзянсу Сайнці», які незадоўга да таго ўзначаліў сербскі трэнер Драган Акука. За 2,5 гады ў «Цзянсу Сайнці» забіў 22 галы, стаў уладальнікам Суперкубка Кітая. У снежні 2013 года перайшоў у іншы кітайскі клуб «Ляанін Хувін», які пакінуў па заканчэнні сезона 2014.

У жніўні 2015 года стала вядома аб тым, што да Еўціча, які знаходзіўся ў статусе свабоднага агента, праяўляе інтарэс беларускі БАТЭ[3]. 28 жніўня, пасля выхаду ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, барысаўскі клуб абвясціў аб падпісанні кантракта з Еўцічам[4]. Дзякуючы траўмам Віталя Радзівонава і Мікалая Сігневіча атрымаў магчымасць замацавацца ў аснове. 20 верасня ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе БАТЭ ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ», на 11-й хвіліне забіў адзіны гол у гэтай сустрэчы. Пазней, аднак, саступіў месца ў складзе Дзмітрыю Мазалеўскаму, які аднавіўся ад траўмы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2015 года пакінуў барысаўскі клуб[5].

У студзені 2016 года стаў іграком клуба «Далянь Іфань»[6], але ўжо ў лютым вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з «Ягодзінай»[7]. У жніўні 2016 года перайшоў у «Чукарычкі». У ліпені 2017 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком тайландскага клуба «Патая Юнайтэд», па заканчэнні сезона 2017 пакінуў яго. У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Вождавац».

У студзені 2020 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Вождаваца»[8].

Міжнародная правіць

14 снежня 2008 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Сербіі, калі выйшаў на замену на 58-й хвіліне таварыскай гульні супраць Польшчы.

Дасягненні правіць

  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі (2): 2009/10, 2010/11
  •   Уладальнік Кубка Сербіі: 2010
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Кітая: 2012
  •   Уладальнік Суперкубка Кітая: 2013
  •   01  Чэмпіён Беларусі: 2015

Зноскі

Спасылкі правіць