Аляксандра Дынько

Аляксандра Дынько (нар. 1 мая 1975, Брэст) — беларуская журналістка.

Аляксандра Дынько
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 1 мая 1975(1975-05-01) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Брэсце ў 1975 годзе. Скончыла ў 1997 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 2004 годзе — аспірантуру. У 2009 годзе атрымала ступень магістра сацыялогіі ў ЕГУ. Стыпендыятка праграмы Stanford Center on Democracy, Development, and the Rule of Law (2013). Працавала ў часопісе ARCHE, выдавецтвах «Кнігарня „Наша Ніва“», «Логвінаў», «Bybooks»[1].

З 2012 года працуе на Радыё Свабода[1].

Узнагароды правіць

Лаўрэатка амерыканскай прэміі імя Эдварда Мараў (Edward R. Murrow Award) за выдатныя дасягненні ў электроннай журналістыцы (2019). Лаўрэатка прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2020)[1].

Зноскі