Аляксандра Зорына
Аляксандра Зорына (сапр. Аляксандра Цвікевіч, 17 верасня 1899, Баранавічы — 31 мая 1973, ЗША) — актрыса нямецкага нямога кіно.
Аляксандра Зорына | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 верасня 1899[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 1973[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
IMDb | ID 0815054 |
![]() |
Біяграфія Правіць
У 1917 годзе пераехала ў Польшчу, дзе атрымала запрашэнне зняцца ў кіно. Дэбют аказаўся паспяховым і актрыса заключыла кантракт з нямецкай кінакампаніяй «UFA» у Мюнхене. З 1919 года па 1932 год знялася ў шэрагу фільмаў.
Падтрымлівала сувязі са многімі знакамітасцямі: Ф. Шаляпіным, С. Ясеніным, У. Набокавым і інш. У 1932 годзе ўзяла шлюб з кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам, пасля чаго завяршыла кар’еру кінаактрысы. Другая сусветная вайна разбурыла сям’ю. А. Зорынай прыйшлося самой зарабляць на жыццё. Працавала на многіх работах. У 1949 годзе эмігравала ў ЗША, пасялілася ў Сан-Францыска. Памерла ў 1973 годзе ад анкалагічнага захворвання. Пахавана ў каліфарнійскім горадзе Сан-Рафаэль[3].
Зноскі
- ↑ Alexandra Sorina // datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011.
- ↑ Alexandra Sorina // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Аляксандра (Цвікевіч) Зорына