Аляксандр Іванавіч Мароз
Аляксандр Іванавіч Мароз (нар. 15 чэрвеня 1975, в. Траццякі Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Аляксандр Іванавіч Мароз | |
---|---|
Нараджэнне |
15 чэрвеня 1975 (49 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам вытворчага навучання Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Быў майстрам, старшым майстрам механазборачнага цэха, намеснікам начальніка цэха, начальнікам гальванічнага цэха дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава». Займаў пасады намесніка генеральнага дырэктара Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання «БелОМА» па рэжыме, кадрах і ідэалагічнай рабоце — намесніка дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава» па рэжыме, кадрах і ідэалагічнай рабоце, намесніка генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «БелОМА — Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава» па карпаратыўным развіцці, намесніка генеральнага дырэктара — дырэктара па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга „БелОМА“».
Першы намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар па эканоміцы і фінансах адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга „БелОМА“».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
Дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці».
У лютым 2019 года прызначаны генеральным дырэктарам БелОМА.
Узнагароды
правіцьМае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска[2].
Санкцыі
правіць1 ліпеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Мароза[3].
5 снежня 2023 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4][5].
У чэрвені 2024 года Мароза дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[6]. У ліпені да гэтых санкцый далучыліся таксама Швейцарыя[7], Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя[8].
У верасні 2024 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Мароза[9].
Зноскі
- ↑ Мароз Аляксандр Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ Белорусский академик попал под украинские санкции (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (1 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.
- ↑ Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі . Наша Ніва (5 снежня 2023).
- ↑ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Council Decision (CFSP) 2024/1738 of 24 June 2024 (англ.). EUR-Lex.
- ↑ Ukraine: Switzerland adopts further sanctions against Russia (англ.). Федэральны савет Швейцарыі.
- ↑ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (англ.). Савет Еўрапейскага саюза.
- ↑ Russia Sanctions Amendment Regulations (No 4) 2024 (англ.). New Zealand Legislation.