Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне

прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі
(Пасля перасылкі з БелОМА)

Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне (скарочана: БелОМА) — беларускі вытворца аптычнай, оптыка-механічнай і оптыка-электроннай апаратуры, аб’яднанне прадпрыемстваў оптыка-механічнай прамысловасці СССР і Рэспублікі Беларусь. Заснавана ў 1971[1] годзе на базе Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава.

ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1971
Заснавальнікі Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава, (Мінск),
Завод «Зеніт» (Вілейка),
Завод «Дыяпраектар» (Рагачоў)
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск
Адрас
Ключавыя постаці Аляксандр Іванавіч Мароз (генеральны дырэктар)
Галіна вытворчасць оптыка-электронных прыбораў
Прадукцыя Фотаапаратура, дакладная аптычная механіка, электроніка, фотоаппаратура, прыцэлы, дальнамеры, прыборы начнога бачання
Даччыныя кампаніі Zenit-BelOMO[d]
Сайт belomo.by

Склад аб’яднання

правіць

Узоры прадукцыі

правіць

Сумесныя прадпрыемствы

правіць
  • сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Цэйс-БелОМА» — вытворчасць высокадакладных аптычных вырабаў
  • сумеснае беларуска-італьянскае прадпрыемства СП «БелОМА-Коемар» — вытворчасць асвятляльнай тэхнікі

Міжнародныя санкцыі

правіць

У 2022 годзе БелОМА апынуўся пад санкцыямі Еўрасаюза (Чорны спіс Еўрасаюза), ЗША, Швейцарыі і Японіі[2].

12 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць НТЦ «ЛЭМТ»[3], 27 мая — супраць ММЗ імя С. І. Вавілава[4], а 1 ліпеня — супраць генеральнага дырэктара БелОМА Аляксандра Мароза, дырэктара НТЦ «ЛЭМТ» Аляксея Шкадарэвіча і некалькіх прадпрыемстваў аб’яднання[5]. У жніўні 2023 года Вялікабрытанія[6] і Канада[7] таксама далучыліся да санкцый супраць аб’яднання.

5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна самой кампаніі, НТЦ «ЛЭМТ», «Зеніт — БелОМА», а таксама іх кіраўнікоў Мароза, Шкадарэвіча і Гайчука[8][9]. У красавіку 2024 года ЗША пашырылі санкцыі і на Дзмітрыя Міхальцова, тэхнічнага дырэктара ММЗ імя Вавілава[10][11].

Зноскі

  1. Немного истории (руск.) // Сайт БелОМА
  2. Білоруське оптико-механічне об'єднання «БелОМО»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
  3. Камбайны «Гомсельмаша» больш не паедуць ва Украіну. Новы Час (12 мая 2023).
  4. Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (руск.). Настоящее Время (27 мая 2023).
  5. Белорусский академик попал под украинские санкции (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (1 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.
  6. Вялікабрытанія сёння дадала шэсць пазіцый у санкцыйны спіс супраць Беларусі. Наша Ніва (8 жніўня 2023).
  7. Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада. Наша Ніва (9 жніўня 2023).
  8. Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі. Наша Ніва (5 снежня 2023).
  9. Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  10. Хто і за што трапіў пад новыя санкцыі ЗША і Канады: гандляры беларускай зброяй, забойцы Ашурка…. Белсат (16 красавіка 2024).
  11. Treasury Targets Belarusian Sanctions Evasion Networks and Cogs in Russia’s War Machine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (15 красавіка 2024). Праверана 2 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць