Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч
Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч (нар. 27 кастрычніка 1947, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1990), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), акадэмік НАН Беларусі (2014).
Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1988) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 кастрычніка 1947 года ў Капылі. У 1965 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага[2].
У 1970 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт.
У 1970—1979 гадах працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР стажорам-даследчыкам, малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам. З 1979 года ў БелОМА: начальнік Міжведамаснага канструктарскага аддзела, з 1984 года — начальнік аддзялення — намеснік галоўнага інжынера ЦКБ «Пеленг».
З 1992 года — дырэктар Навукова-тэхнічнага цэнтра «ЛЭМТ» Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя даследаванні ў галіне лазернай фізікі, оптыка-электроннага і лазернага прыборабудавання. Даследаваў цвердацельныя перабудоўваемыя лазеры з селектыўнай напампоўкай, што дазволіла прапанаваць эфектыўныя метады пошуку перспектыўных лазерных асяроддзяў з зададзенымі ўласцівасцямі, увесці ў практыку звыш 20 новых лазерных матэрыялаў. Выявіў фотатропны эфект на іонах Cr4+ у крышталях гранату, які з’яўляецца асноўным матэрыялам для пасіўнай мадуляцыі мацунку неадымавых лазераў. Даследаваў фізічныя ўласцівасці F2-цэнтраў афарбоўкі ў крышталях фторыстага ліцця, на аснове якіх распрацаваў прамысловую тэхналогію атрымання лазерных асяроддзяў, што дазволіла стварыць перспектыўную элементную базу для канструявання лазерных прыбораў і сістэм шырокага прызначэння, якія прымяняюцца на касмічных апаратах, у ваеннай тэхніцы і дальнаметрыі. Асвоіў вытворчасць у рэспубліцы лазераў на александрыце, сапфіры з тытанам, лазераў з дыёднай напампоўкай, лазераў з бяспечнай даўжынёй хвалі выпраменьвання, палімерных лазераў на фарбавальніках. Распрацаваў і прамыслова асвоіў вытворчасць лазерных апаратаў і прыбораў для прымянення ў медыцынскіх установах Беларусі (афтальмалогіі, анкалогіі, хірургіі, дэрматалогіі) і народнай гаспадарцы: на машынабудаўнічых прадпрыемствах, у шыннай прамысловасці, паліграфіі, дрэваапрацоўцы і лясной гаспадарцы.
Аўтар звыш 370 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 3 вучэбных дапаможнікаў і больш за 90 вынаходстваў.
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за цыкл работ «Механізмы развіцця, метады і сродкі лячэння глаўкомы, катаракты, фотапашкоджанняў сятчаткі вока»;
- ордэн Пашаны (2015)[3];
- ордэн Айчыны III ступені (2021)[4].
Санкцыі
правіць1 ліпеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць Аляксея Шкадарэвіча[5].
5 снежня 2023 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[6][7].
Бібліяграфія
правіць- Физика и спектроскопия лазерных кристаллов. М., 1986.
- Recent Advance in Solid State Lasers // OSA Proceedings. 1989. V.5. Р.60-63.
- Роль интеграции науки, образования и производства в развитии приборостроения Республики Беларусь // Материалы Первого съезда ученых Республики Беларусь. Мн., 2007.
Зноскі
- ↑ https://bis.nlb.by/by/documents/140360
- ↑ Знаменитые выпускники Архівавана 30 снежня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2015 года № 411 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 года № 417 «Аб узнагароджанні»
- ↑ Белорусский академик попал под украинские санкции (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (1 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.
- ↑ Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі . Наша Ніва (5 снежня 2023).
- ↑ Russia-related Designations; Belarus Designations; Issuance of Belarus General License (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
Спасылкі
правіць- Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч на сайце НАН Беларусі
- Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)