Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне
прыборабудаўнічае прадпрыемства Беларусі
Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне (скарочана: БелОМА) — беларускі вытворца аптычнай, оптыка-механічнай і оптыка-электроннай апаратуры, аб’яднанне прадпрыемстваў оптыка-механічнай прамысловасці СССР і Рэспублікі Беларусь. Заснавана ў 1971[1] годзе на базе Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава.
ААТ «Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне» | |
---|---|
![]() | |
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1971 |
Заснавальнікі |
Мінскі механічны завод імя С. І. Вавілава, (Мінск), Завод «Зеніт» (Вілейка), Завод «Дыяпраектар» (Рагачоў) |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці | Аляксандр Іванавіч Мароз (генеральны дырэктар) |
Галіна | вытворчасць оптыка-электронных прыбораў |
Прадукцыя | Фотаапаратура, дакладная аптычная механіка, электроніка, фотоаппаратура, прыцэлы, дальнамеры, прыборы начнога бачання |
Даччыныя кампаніі | Zenit-BelOMO[d] |
Сайт | belomo.by |
У 2022 годзе БелОМА апынуўся пад санкцыямі Еўрасаюза (Чорны спіс Еўрасаюза), ЗША, Швейцарыі і Японіі[2].
Склад аб’яднанняПравіць
- ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава» — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА» г. Мінск — асабліва складаная оптыка-механічная і оптыка-электронная апаратура (касмічныя, тапаграфічныя, спектразанальныя, фотаграметрычныя сістэмы і комплексы; кінатэадалітная тэхніка; бронетанкавыя, гідрастабілізаваныя аптычныя прыцэлы, прыборы лазернага навядзення; прамысловыя перасоўныя і стацыянарныя кінаўстаноўкі).
- ААТ «Зеніт — БелОМА», г. Вілейка — фотатэхніка, аптычныя прыцэлы для стралковай зброі, прыборы назірання, вагавымяральная тэхніка.
- ААТ «Рагачоўскі завод „Дыяпраектар“» г. Рагачоў — дыяпраекцыйная тэхніка, розныя віды прыцэлаў і прыбораў навядзення для бронетанкавай тэхнікі.
- ААТ «Жлобінскі завод „Святло“» г. Жлобін — рэпрадукцыйная тэхніка, фотапавелічальнікі, аптычныя прыборы для патрэб МУС.
- НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА г. Мінск — распрацоўка і вытворчасць лазерных вырабаў і вырабаў медыцынскага прызначэння.
Узоры прадукцыіПравіць
Фотаапарат «Вілія-аўта» (БелОМА)
Фотаапарат «Зеніт-ЕТ» (БелОМА)
Фотаапарат «Зеніт-21XS» (БелОМА)
Объектив «МС Пеленг 3.5/8A» (рыбіна вока)
Сумесныя прадпрыемствыПравіць
- сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства «Цэйс-БелОМА» — вытворчасць высокадакладных аптычных вырабаў
- сумеснае беларуска-італьянскае прадпрыемства СП «БелОМА-Коемар» — вытворчасць асвятляльнай тэхнікі
Зноскі
- ↑ Немного истории (руск.) // Сайт БелОМА
- ↑ Білоруське оптико-механічне об'єднання "БелОМО"
ЛітаратураПравіць
- Белару́скае о́птыка-механі́чнае аб’ядна́нне (БелОМА) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 397. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
СпасылкіПравіць
- Сайт ААТ «ММЗ імя Вавілава» (руск.)
- Сайт ААТ «Зеніт — БелОМА» ў Вілейцы (руск.)
- Сайт СП Цэйс-БелОМА
- Сайт завода «Дыяпраектар» у Рагачове Архівавана 29 жніўня 2006.
- Сайт прадпрыемства ЛЭМТ
- Сайт дылера БелОМА ва Украіне Архівавана 29 чэрвеня 2007.