Аляксандр Ігнацік
Аляксандр Ігнацік (нар. 14 сакавіка 1982, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі[1].
Нарадзіўся |
14 сакавіка 1982 (42 гады) Мінск, БССР, СССР |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 203 см | |||||||||||||||
Вага | 118 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | цяжкі форвард / цэнтравы | |||||||||||||||
Драфт НБА | не задрафтаваны, 2004 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьБаскетболам пачаў займацца ў 1998 годзе пад кіраўніцтвам Міхаіла Аркадзевіча Феймана. Выступаў за мінскія клубы РШВСМ-БДПА, РТІ, «Мінск-БНТУ» і «Віталюр», з апошнім тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
Выступаў за юніёрскую (2000) і моладзевую (2001—2002) зборную Беларусі, быў кандыдатам у мужчынскую зборную Беларусі.
У 2007 годзе быў вымушаны завяршыць прафесійную кар’еру па стане здароўя. У 2010—2020-х гадах выступаў у Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі, станавіўся чэмпіёнам лігі з «Віталюрам».
Кар’ера
правіць- 1998—1999 — РШВСМ-РВАР (Мінск)
- 1999—2001 — РШВСМ-БДПА (Мінск)
- 2001—2002 — РТІ (Мінск)
- 2002—2003 — РТІ-РВАР (Мінск)
- 2003—2004 — Мінск-БНТУ
- 2004—2007 — Віталюр (Мінск)
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (3): 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2002/2003.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2001/2002.
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2005, 2006.