Аляксандр Іосіфавіч Бокач
Алякса́ндр Іо́сіфавіч Бо́кач (нар. 21 мая 1942) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1992—1994).
Аляксандр Іосіфавіч Бокач | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Папярэднік | Аляксей Аляксеевіч Шахновіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Гіляравіч Гаркун | ||||||
Нараджэнне | 21 мая 1942 (82 гады) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1969 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (завочна).
Працаваў у гаспадарках Ляхавіцкага раёна: механік, старшы інжынер саўгаса «Адахаўшчына», сакратаром парткама племзавода «Нача», старшыня завода «Беларусь». З 1982 года на партыйнай рабоце, пасля працаваў першым намеснікам, а затым старшынёй выканкама Столінскага раённага Савета народных дэпутатаў, з 1984 года першы сакратар Столінскага раённага камітэта КПБ. У 1990 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні выканкама Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў.
У 1992—1994 гадах быў намеснікам старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна.