Аляксандр Алендскі
сын Януша
Аляксандр Алендскі (? — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Аляксандр Алендскі | |
---|---|
Род | Алендскія |
Бацька | Януш Алендскі |
Маці | Канстанцыя з Чаховічаў[d] |
Жонка | Уршуля з Дзяконскіх[d] і Францішка з Букатых[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Януша і Канстанцыі з Чаховічаў.
Суддзя земскі, а потым падкаморы ваўкавыскі. Спадчыннік пасля бацькі і брата Станіслава ў 1799 годзе маёнтка Мачульна з фальваркам Канстанцінаў і пляцаў у Ваўкавыску, Вільні і Зэльве.
Сям’я
правіцьПершая жонка Уршуля з Дзяконскіх, дачка скарбніка ваўкавыскага. З ёй дзеці:
- Аляксандр Юзаф (нар. 1808).
- Генрых Эдвард (нар. 1809), займаўся арандатарствам і пражываў у розных фальварках на тэрыторыі сучаснай Польшчы. Ад першай жонкі, Юстыны, народжанай Пшэўлоцкай, у 1823 пакінуў сына Уладзіслава Андрэя Францішка, ад другой — графіні Людвікі народжанай Астрарог у 1824 годзе — сына Яна і дачку Кацярыну Марыю.
- Ксаверый Вінцэнт (нар. 1811).
- Марыяна.
- Канстанцыя.
- Юзэфа.
Другая жонка Францішка, дачка Алаізія Букатага і Тэафілі Багумілы з Глінскіх[1]. З ёй дзеці:
- Станіслаў Вільгельм
- Пшамыслаў Францішак (нар. 1831).
Зноскі
- ↑ Tadeusz Mikulski. Teofila Glińska. Pamiętnik Literacki : czasopismo kwartalne poświęcone historii i krytyce literatury polskiej 41/3-4, 1011-1044 (польск.) (17 чэрвеня 1950). Праверана 26 красавіка 2020.
Спасылкі
правіць- Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі Архівавана 14 мая 2021.. «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.