Аляксандр Аляксандравіч Малькевіч
Аляксандр Аляксандравіч Малькевіч (руск.: Александр Александрович Малькевич, нар. 14 чэрвеня 1975, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійскі журналіст, тэлевядучы, спецыяліст у галіне сувязяў з грамадскасцю і палітычных выбарчых тэхналогій. Займаў пасады старшыні Камісіі Грамадскай палаты РФ па развіцці інфармацыйнай супольнасці, СМІ і масавых камунікацый, а таксама прэзідэнта Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў.
Аляксандр Аляксандравіч Малькевіч | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | журналіст, тэлевядучы, рэдактар, галоўны рэдактар |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 14 чэрвеня 1975 года ў Ленінградзе ў сям’і ветэрана працы і настаўніка[1]. У 1992 годзе скончыў сярэднюю школу № 107 Выбаргскага раёна Санкт-Пецярбурга з залатым медалём. Атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі — юрыдычную і ў галіне дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання[2].
З 1991 года Малькевіч працаваў журналістам у шэрагу санкт-пецярбургскіх газет. Быў першым прадзюсарам спявачкі Зары[3]. З 1998 па 2002 быў галоўным рэдактарам найстарэйшай дзіцячай газеты Расіі «Пять углов»[4].
У 2002—2003 гадах быў намеснікам старшыні Камітэта па друку і сувязях з грамадскасцю Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга[5], у 2003—2007 гадах — намеснікам дырэктара медыяцэнтра Паўночна-Заходняй акадэміі дзяржаўнай службы[6]. У 2004 годзе быў абраны дэпутатам адразу двух муніцыпальных саветаў у розных раёнах Санкт-Пецярбурга[7][8][9].
У 2007—2009 гадах працаваў галоўным рэдактарам Санкт-Пецярбургскага грамадска-палітычнага канала «Ваше общественное телевидение!» («ВОТ!»)[10][11]. У 2010 годзе ўзначаліў тэлеканал «Наўгародскае абласное тэлебачанне»[12][13] і ўвайшоў у склад праўлення Нацыянальнай асацыяцыі тэлерадыёвяшчальнікаў (НАТ) Расіі[14].
У 2013 годзе ўдзельнічаў у стварэнні Цэнтра сучаснай каўказскай палітыкі (ЦСКП «Каўказ»)[15][16], стаў генеральным дырэктарам і галоўным рэдактарам групы «КЧР Медыя»[17]. Адначасова стварыў тэлеканал кругласутачнага спадарожнікавага тэлебачання Карачаева-Чаркесіі «Архыз 24» і трапіў у Кнігу рэкордаў Расіі за «самы кароткі тэрмін стварэння рэгіянальнага медыя-холдынгу з нуля»[18].
У 2014 годзе Малькевіч з’ехаў у Сібір, дзе атрымаў пасаду генеральнага дырэктара рэгіянальнага тэлевізійнага канала Омскай вобласці ГТРК «Омск» (12 канал)[19][20]. Пакінуў пасаду ў 2018 годзе па ўласным жаданні[21], стаў галоўным рэдактарам ТАА «Міжнароднае агенцтва навінаў» («МАН»), кіраўніком праекта «USA Really». Апошняе СМІ ўлады ЗША звязваюць з прадпрымальнікам Яўгенам Прыгожыным і АІД[22].
21 сакавіка 2017 года абраны прадстаўніком Омскай вобласці ў склад Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі шостага склікання. У снежні 2018 года на чарговым пленарным пасяджэнні абраны старшынёй Камісіі па развіцці інфармацыйнай супольнасці, СМІ і масавых камунікацый АП РФ[23].
11 лістапада 2018 года быў затрыманы супрацоўнікамі ФБР у аэрапорце Вашынгтона, пасля ператрусу і допыту быў адпушчаны пад абавязацельства зарэгістраваць USA Really як замежнага агента[24][25]. 19 снежня журналіст патрапіў пад санкцыі ЗША за размяшчэнне кантэнту, «які факусуецца на палітычных пытаннях, што падзяляюць грамадства». Пасля гэтага заклікаў расійскія ўлады звярнуць увагу на дзеючыя ў краіне канкрэтныя замежныя СМІ[26]. У ліпені 2019 года амерыканскі часопіс Foreign Policy апублікаваў артыкул, што абвінавачваў супрацоўнікаў Малькевіча ва ўмяшанні ў выбары ў Лівіі[27].
У 2019—2020 гадах — прэзідэнт Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў[28]. З 2020 года прадстаўляе ў АП РФ агульнарасійскую грамадскую арганізацыю «Расійская асацыяцыя прававой журналістыкі»[29]. У ходзе расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе займаўся арганізацыяй работы прарасійскіх каналаў[30].
Узнагароды і прэміі
правіцьУ 2012[31], 2015[32] і 2017 гадах станавіўся лаўрэатам Нацыянальнай Прэміі «Медыя-Мэнэджэр Расіі»[33]. У 2017 яму была прысуджана Прэмія Урада Расіі ў галіне культуры[34][35] за стварэнне тэлевізійнай дзіцячай гісторыка-патрыятычнай гульні «Знамя Ермака»(недаступная спасылка).
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар пяці навучальных дапаможнікаў, у тым ліку «Арганізацыя і правядзенне кампаній у сферы сувязяў з грамадскасцю: вучэбны дапаможнік для акадэмічнага бакалаўрыяту» (М .: Юрайт, 2018. — 109 с.), двух манаграфій — «СМІ ў выбарах сучаснай Расіі» (СПб .: Новы Гелікон, 2003. — 156 с.) і «Палітычная сацыялізацыя моладзі ва ўмовах глабалізацыі» (Вялікі Ноўгарад: Філіял СЗАГС ў г. Вялікі Ноўгарад, 2011. — 188 с.). Кандыдат палітычных навук, дацэнт[36]. У 2003 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук. Тэма дысертацыі — «Сродкі масавай камунікацыі ў выбарчым працэсе сучаснай Расіі: стан, сістэма, механізмы ўзаемадзеяння» (СПб .: СЗАГС, 2003. — 191 с.)[37].
Заўвагі
правіць- ↑ Биография: Малькевич Александр Александрович
- ↑ Политическая жизнь Северо-Запада
- ↑ Ольга Лаврова: Александр Малькевич: «А напоследок я скажу…» Архівавана 21 чэрвеня 2015. — ИГ «Ваши новости», 11.12.2012 г.
- ↑ Мария Соколова: Петербургский ответ Гиннессу, Информационный портал «Лениздат.ру», 2 июня 2006 г.
- ↑ Медиановости: Зам. председателя Комитета по печати
- ↑ Малькевич Александр Александрович. Информационный портал медиасообщества Северо-Западного региона
- ↑ Экс-зампред питерского Комитета по печати стал депутатом МО, Агентство Федеральных Расследований «FLB.ru», 3 ноября 2004 г.
- ↑ Структура МО. Депутаты прежних созывов Архівавана 12 мая 2019., Официальный портал МО «Пискаревка»
- ↑ Мария Соколова: Ведущие телеканала «ВОТ!» будут баллотироваться в депутаты, Информационный портал «Лениздат.ру», 16 января 2009 г.
- ↑ О телеканале Архівавана 16 чэрвеня 2015.: а вот и «ВОТ!», Информационное агентство «Полит. Про», 27 октября 2007 г.
- ↑ Александр Малькевич: «ВОТ!» поднимает темы, которые большинство телеканалов не затрагивает, Информационный портал «Лениздат.ру», 3 октября 2008 г.
- ↑ Евгения Цинклер: Показываем зубы. Новое руководство Новгородского областного телевидения объявило войну сериалам и «вестям с полей», Российская газета, 3 июня 2010 г.
- ↑ Ирина Смирнова: Александр Малькевич назначен генеральным директором Новгородского областного телевидения Архівавана 21 верасня 2019., Информационный портал «Неделя», 1 марта 2010 г.
- ↑ Новости: Александр Малькевич вошел в состав правления НАТ России Архівавана 23 студзеня 2019., Информационный портал «Неделя», 25 ноября 2010 г.
- ↑ Новости: Общество: Руководители крупных СМИ объявили о создании Ассоциации Северного Кавказа, Сетевое издание «Интерфакс-Юг», 22 апреля 2014 г.
- ↑ Б. ЛОЛАЕВА:Укреплять медиапространство округа Архівавана 14 чэрвеня 2015., Газета «Северная Осетия», 4 февраля 2014 г.
- ↑ Список публикаций Архівавана 16 чэрвеня 2015., Официальный сайт телеканала «Архыз 24»
- ↑ Холдинг «КЧР МЕДИА» вошел в Книгу Рекордов России Архівавана 25 мая 2014.
- ↑ ИА «СуперОмск», Александра Суханова: Политтехнолог из Петербурга Александр Малькевич официально назначен гендиректором «12 канала» в Омске, 5 августа 2014 год.
- ↑ "Художественный совет на ТВ иногда необходим, чтобы исключить «вкусовщину»(недаступная спасылка), ИА «ОмскРегион»,9 сентября 2014 г.
- ↑ Александр Малькевич: «Больше не вижу перспектив для себя»(недаступная спасылка). newsomsk.ru. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2018. Праверана 31 жніўня 2018.
- ↑ Сергей Горяшко. Разведка США нашла признаки российского вмешательства в выборы 2018 года Русская служба Би-би-си, 22.12.2018
- ↑ Состав Комиссии по развитию информационного сообщества, СМИ и массовых коммуникаций
- ↑ Андрей Черкасов. Журналист или провокатор: кто такой главред USA Really Александр Малькевич и за что его задержали в США Настоящее время, 15.11.2018
- ↑ Волуйская, Мария. Кто такой Александр Малькевич? . Аргументы и факты (11 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ В Общественной палате предложили Роскомнадзору проверить не только BBC Парламентская газета, 21.12.2018
- ↑ Mackinnon, Amy. The Evolution of a Russian Troll (англ.). Foreign Policy (10 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2019. Праверана 3 жніўня 2019.
- ↑ Фонд защиты национальных ценностей . Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2020. Праверана 25 сакавіка 2020.
- ↑ Малькевич Александр Александрович . 2020.oprf.ru. — «Избран от некоммерческой организации Организация: Общероссийская общественная организация «Российская ассоциация правовой журналистики»» Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022. Праверана 17 сакавіка 2022.
- ↑ Investigation of the mysterious Alexander Malkevich, Kremlin propagandist in Ukraine (англ.). RSF (21 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2023. Праверана 4 студзеня 2024.
- ↑ Новости: Список лауреатов XII Национальной премии «Медиа-Менеджер России — 2012», Информационно-правовой портал «Гарант.ру», 5 июля 2012 г.
- ↑ Объявлены лауреаты Юбилейной XV Национальной Премии «Медиа-Менеджер России — 2015» Архівавана 4 ліпеня 2015. — официальный сайт премии, 2.07.2015 г.
- ↑ 6 июля 2017 года вручены награды Премии «Медиа-Менеджер России — 2017» Архівавана 19 сакавіка 2018., Сайт премии
- ↑ Распоряжение Правительства РФ № 2901-р от 22.12.2017.
- ↑ О присуждении премий Правительства в области культуры за 2017 год, Правительство России, 26 декабря 2017 г.
- ↑ Малькевич Александр Александрович (руск.)(недаступная спасылка). unecon.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2018. Праверана 31 жніўня 2018.
- ↑ Средства массовой коммуникации в избирательном процессе современной России: состояние, система, механизмы взаимодействия . www.dslib.net. Праверана 16 ліпеня 2019.
Спасылкі
правіць- Светлая, Елизавета. Александра Малькевича заподозрили в самопиаре через Википедию . bk55.ru (23 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 6 ліпеня 2019.
- Эйхвальд, Николай. Бывший директор «12 канала» поддержал идею замены «Википедии» «патриотическим» ресурсом . ngss55.ru (10 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2019. Праверана 3 жніўня 2019.