Аляксандр Аляксандравіч Рахманаў
Аляксандр Аляксандравіч Рахманаў (нар. 25 ліпеня 1976, Віцебская вобласць) — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2019).
Аляксандр Аляксандравіч Рахманаў | |
---|---|
Нараджэнне |
25 ліпеня 1976 (48 гадоў) |
Адукацыя | |
Ваенная служба | |
Званне |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 ліпеня 1976 года ў Віцебскай вобласці. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1998 года працаваў у Віцебску ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 2000 па 2004 гады працаваў у пракуратуры Брэсцкай вобласці, быў пракурорам аддзела, у 2004 годзе заняў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Следчага камітэта МУС па Брэсцкай вобласці.
З 2007 па 2012 гады працаваў у дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі, дзе займаўся нарматыўна-прававым забеспячэннем і удзелам у распрацоўцы нарматыўна-прававых актаў, якія тычацца пытанняў арганізацыі, забеспячэння расследавання спраў, унясення зменаў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.
З 28 лістапада 2011 года[1] па 11 чэрвеня 2019 года з’яўляўся начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. 4 сакавіка 2017 года А. А. Рахманаву было прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.
З 11 чэрвеня 2019 года з’яўляецца намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[2], курыруе дзейнасць сілавога блока: падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях[3].
18 снежня 2023 года Рахманава дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[4]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[5], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[6].
Заўвагі
правіць- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2011 года № 552 «О назначении А. А. Рахманова»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 11 июня 2019 г. № 230 «Об А. А. Рахманове»
- ↑ Заместителем госсекретаря Совета безопасности назначен Александр Рахманов
- ↑ ЭЗ прыняў 12-ы пакет санкцыяў адносна Расеі і Беларусі, у сьпісе 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў . Беларуская служба Радыё «Свабода» (18 снежня 2023). Праверана 2 сакавіка 2024.
- ↑ Швейцарія приєдналася до 12-го пакета санкцій ЄС проти Росії (укр.). Еўрапейская праўда (22 снежня 2023). Праверана 2 сакавіка 2024.
- ↑ Statement by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (8 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.