Аляксандр Аляксандравіч Смалянскі

Аляксандр Аляксандравіч Смаля́нскі (13 жніўня 1934, былы зернесаўгас «Кастрычнік», Беразнегавацкі раён, Мікалаеўская вобласць, Украіна — 17 верасня 1998) — беларускі харэограф, педагог. Заслужаны артыст БССР (1983).

Аляксандр Аляксандравіч Смалянскі
Дата нараджэння 13 жніўня 1934(1934-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1998(1998-09-17) (64 гады)
Адукацыя
Прафесія харэограф
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1955 годзе Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. З 1955 года артыст балета Данецкага  (руск.), саліст і педагог-рэпетытар Малдаўскага тэатраў оперы і балета, педагог Малдаўскага харэаграфічнага вучылішча. З 1964 года балетмайстар-рэпетытар, педагог-рэпетытар, загадчык балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.

Творчасць правіць

На беларускай сцэне ўдзельнічаў у пастаноўцы балетаў беларускіх кампазітараў «Альпійская балада», «Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава, «Пасля балю» Г. Вагнера, класічных і сучасных балетных спектакляў «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага, «Папялушка  (руск.)», «Рамэа і Джульета  (руск.)» С. Пракоф'ева, «Бахчысарайскі фантан  (руск.)» Б. Асаф'ева, «Сільфіда  (руск.)» Х. Левенскольда  (руск.), «Чыпаліна  (руск.)» К. Хачатурана, «Стварэнне свету» А. Пятрова, «Спартак» А. Хачатурана, «Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына, вакальна-харэаграфічнага прадстаўлення «Карміна Бурана» на музыку К. Орфа, «Балеро[ru]» М. Равеля.

Зноскі

Літаратура правіць