Аляксандр Аляксандравіч Церахаў

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (2014—2020)

Аляксáндр Аляксáндравіч Цéрахаў (1978, Гомель, БССР) — беларускі палітык, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (2014—2020).

Аляксандр Церахаў
Сцяг Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі
17 лістапада 2014 — 3 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Андрэй Шорац
Пераемнік Андрэй Хмель
Нараджэнне 1978
Адукацыя

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гомелі. У 1997 годзе скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум, у 2004 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 19992006 гадах працаваў на розных пасадах у ААТ «Будаўніча-мантажны трэст — 27». З 2006 па 2011 год працаваў на пасадах намесніка начальніка, першага намесніка і начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама[1].

У 2011-2014 гадах — першы намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі[1].

Назначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь 17 лістапада 2014 года[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4]

3 чэрвеня 2020 года зняты з пасады Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. а б Церахаў Аляксандр Аляксандравіч. БЕЛТА.(недаступная спасылка)
  2. Аляксандр Церахаў назначаны міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 лістапада 2014.
  3. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).

Спасылкі правіць