Аляксандр Аляксандравіч Чыркін

беларускі біяхімік і выкладчык

Аляксандр Аляксандравіч Чыркін (нар. 2 лютага 1943, Слуцк) — беларускі вучоны-біяхімік, арганізатар аховы здароўя і выкладчык Віцебскага медыцынскага інстытута. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1986)[1]. Адзін з аўтараў найпапулярнага «Дыягнастычнага даведніка тэрапеўта»[2].

Аляксандр Аляксандравіч Чыркін
Дата нараджэння 2 лютага 1943(1943-02-02) (81 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці біяхімік, урач, медыцынскі адміністратар, загадчык кафедры, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1965 годзе. Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі (1982—1983), загадчык кафедры біяхіміі (1983—2002) Віцебскага медыцынскага інстытута[1].

Выконваў абавязкі галоўнага ўрача Рэспубліканскага ліпіднага лячэбна-дыягнастычнага цэнтра метабалічнай тэрапіі (1988—1997). Загадчык кафедры біяхіміі Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта (з 2002 года)[1]. Працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 2002, біялагічны факультэт, кафедра хіміі, у 2002—2015 — загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя даследаванні па праблеме радыяцыйна-экалагічных дысліпапратэінемій, радыяцыйна-індукаванага атэрасклерозу, па тэорыі і метадалогіі ўльтрагукавой тэрапіі  (англ.)[1].

Узнагароды

правіць

Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1986), знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2000), «Выдатнік адукацыі» (2006), ганаровыя граматы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (2010), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Гарелик, П. В. 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 464—465; Пантюк, И. В.
  • Лауреаты Государственной премии БССР в области биохимии / И. В. Пантюк // Здравоохранение. — 1998. — № 2. — С. 53-54.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. 2001. Т. 2. — Мн., 2001. — С. 239—240.
  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Мн., 2006. — С. 75.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003.
  • Экологические основы бионеорганической и биоорганической химии : учебно-методический комплекс для студентов / В. П. Быстряков [и др.]. ― Витебск, 2008. (1Н//143220(039))