Аляксандр Анатольевіч Валчанкоў
Аляксандр Анатольевіч Валчанкоў (2 верасня 1957, пас. Выганічы, Выганіцкі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Аляксандр Анатольевіч Валчанкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
2 верасня 1957 (67 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 2 верасня 1957 года ў пас. Выганічы Выганіцкага раёна Бранскай вобласці (РСФСР).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер — выкладчык машынабудаўнічых дысцыплін; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.
Працаваў выкладчыкам агульнатэхнічных дысцыплін, сакратаром камітэта камсамола Мінскага машынабудаўнічага тэхнікума; інспектарам, вядучым інспектарам упраўлення сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь; дырэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)