Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў

(Пасля перасылкі з Аляксандр Атрошчанкаў)

Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў (нар. 22 сакавіка 1981, Мінск) — журналіст, грамадскі дзеяч, сябра арганізацыі «Зубр», прэс-сакратар штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў 2010 годзе, вязень сумлення, беларускі палітвязень.

Аляксандр Сяргеевіч Атрошчанкаў
руск.: Александр Сергеевич Отрощенков
Прэс-сакратар «Еўрапейскай Беларусі»
з 2008
Нараджэнне 22 сакавіка 1981(1981-03-22) (43 гады)
Адукацыя
Дзейнасць журналіст

Біяграфія правіць

Вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ, адкуль быў выключаны за палітычную дзейнасць пры рэктары А.Казуліне. Вучыўся ў ЕГУ (Вільнюс) па спецыяльнасці міжнароднае права.

У 2001—2006 г.г. быў сябрам арганізацыі «Зубр». 10 гадоў працаваў карэспандэнтам сайту charter97.org. Пасля стварэння грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў яе прэс-сакратаром.

Неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за грамадска-палітычную дзейнасць, праследаваўся КДБ. 12.06.2008 г. арыштаваны на 15 сутак за «абразу суддзі» падчас аднаго з судовых пасяджэнняў працэсу «справы 14-ці».[1] 14 кастрычніка 2007 года падчас ператрусу ў кватэры затрыманы І асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.[2]

На выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года быў прэс-сакратаром штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Затрыманы 20 снежня 2010 г. у сябе дома за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. у Мінску. Змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу РБ. Па адной крымінальнай справе з ім абвінавачваліся А. Малчанаў і Д. Новік[3]. 2 сакавіка 2011 г. асуджаны ў Фрунзенскім судзе Мінску на 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. З 25 сакавіка 2011 г. адбываў тэрмін пакарання ў папраўчай калоніі «Віцьба-3» у Віцебскім раёне.

Памілаваны А. Лукашэнкам і вызвалены 14 верасня 2011 г. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аляксандра Атрошчанкава вязнем сумлення[4] Выйшаўшы на волю, Аляксандр Атрошчанкаў паведаміў пра здзекі ў СІЗА КДБ, дзе на загад кіраўніцтва яму «зладзілі Гуантанама» – не давалі спаць уначы, выстаўлялі распранутым на мароз, трымалі ў інфармацыйным вакууме.[5] 

03.09.2012 года пакінуў Беларусь. Сваё рашэнне ён патлумачыў магчымым паўторным арыштам. Жыве ў Варшаве.[6]

Удзельнічае ў грамадскім жыцці беларусаў у Польшчы, у прыватнасці ў працы Беларускага Дому ў Варшаве.[7]

Зноскі

  1. http://salidarnasc.org/node/1016 Архівавана 21 лістапада 2008. АЛЯКСАНДАР АТРОШЧАНКАЎ АРЫШТАВАНЫ НА 15 СУТАК ЗА "АБРАЗУ" СУДЗЬДЗІ
  2. http://www.salidarnasc.org/en/content/%D0%B7%D0%B0%D1%82%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D1%8B-%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80-%D0%B0%D1%82%D1%80%D0%BE%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0%D1%9E(недаступная спасылка)
  3. http://nashaniva.by/?c=ar&i=53655
  4. https://charter97.org/ru/news/2011/02/01/35683/
  5. http://belsat.eu/news/4839/ Біяграфічныя звесткі абвінавачаных і падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
  6. http://naviny.by/rubrics/society/2012/11/05/ic_articles_116_179797
  7. http://kamunikat.org/naviny.html?artid=1435&lang=BE(недаступная спасылка) У Варшаве прэзентуюць кнігу “Жыццё пасля турмы”

Літаратура правіць

  • Palitviazni.info Хронікі беларускіх палітвязняў. — 2013 г. — 31 с.
  • Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — 2011 г. — 43 с. — ISBN 978-0-929849-42-3 — 42
  • Супраць плыні А.Тамковіч. — 2011 г. — 175—186 с.
  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.40-41).

Спасылкі правіць