Аляксандр Барысавіч Соцкі

Аляксандр Барысавіч Соцкі (нар. 25 чэрвеня 1953, Мінск) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2003), прафесар (2011).

Аляксандр Барысавіч Соцкі
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1953(1953-06-25) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Фізіка», 1975), Магілёўскі філіял Інстытута фізікі АН БССР (аспірантура, 1980).

Працаваў у Магілёўскім філіяле Інстытута фізікі АН БССР (1976—1989, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытуце прыкладной оптыкі НАН Беларусі (1989—2005, вядучы навуковы супрацоўнік), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 2008, факультэт матэматыкі і прыродазнаўства, кафедра агульнай фізікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя элементаў і ўстройстваў інтэгральнай і валаконнай оптыкі; адваротныя аптычныя задачы.

Узнагароды правіць

Медаль «За працоўныя заслугі» (2021), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).

Бібліяграфія правіць

  • Теория элементов и устройств интегральной оптики : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.05 : защищена 00.00.2002 : утверждена 12.03.2003 / Сотский Александр Борисович. — Могилев, 2001.
  • Теория оптических волноводных элементов : монография / А. Б. Сотский. — Могилев, 2011.

Зноскі

Спасылкі правіць