Аляксандр Валер’евіч Касовіч

вучоны, гісторык

Аляксандр Валер’евіч Касовіч (нар. 18 снежня 1972) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2004).

Аляксандр Валер’евіч Касовіч
Дата нараджэння 18 снежня 1972(1972-12-18) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2004)
Навуковае званне
  • дацэнт[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік А. М. Мацко
Узнагароды
юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 снежня 1972 года ў горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці ў сям’і служачых.

У 1994 годзе скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Гісторыя і замежная мова» і аспірантуру пры ім у 1998 годзе.

У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара па вучэбна — выхаваўчай рабоце СШ № 176 Мінска (1992—2001), галоўным інспектарам Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), памочнікам рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка (2002—2005), загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ (2006).

З лістапада 2006 года па сакавік 2015 года — дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій. 26 сакавіка 2015 года па 1 лістапада 2019 года дэкан гістарычнага факультэта.

Навуковая дзейнасць правіць

З’яўляўся кіраўніком фундаментальных навуковых праектаў «Антыгерманскае супраціўленне ў заходніх абласцях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», выкананай па гранту Фонду фундаментальных даследаванняў для маладых навукоўцаў (2005—2006), «Дзяржаўная маладзёжная палітыка» (2007—2011). Адзін з распрацоўшчыкаў Дзяржаўных адукацыйных стандартаў па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» (2008, 2013). Удзельнік міжнародных адукацыйных праектаў (COPERNICUS PROJECT, 2006, TEMPUS, 2007).

З’яўляецца членам Дзяржаўнага экспертнага савета па гуманітарных і сацыяльных навуках і пытаннях дзяржаўнасці пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага метадычнага савета па пытаннях удасканалення сацыяльнага абслугоўвання і ўкаранення інавацыйных тэхналогій сацыяльнай работы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Аўтар звыш 70 навуковых прац па гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнаму кіраванню і рэгуляванню сацыяльнай сферай, пытаннях выхавання і сацыяльнай работы.

Навуковыя інтарэсы: антыгерманскае супраціўленне у заходніх абласцях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўная маладзёжная палітыка, дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне сацыяльнай сферай.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблеогр. справ./Корзенко Г.В/. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 152-153. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.