Аляксандр Васілевіч Мінін
Аляксандр Васілевіч Мінін (1955—2005) — беларускі дзяржаўны дзеяч, спецыяліст у галіне дарожнага будаўніцтва і транспарту. Кандыдат тэхнічных навук. Заслужаны будаўнік Беларусі (2003).
Аляксандр Васілевіч Мінін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1955 |
||||||
Смерць | 11 лістапада 2005[1] (50 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Дзейнасць | інжынер, кіраўнік | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Працоўную дзейнасць пачаў у 1972 годзе ў якасці слесара Крычаўскага лакаматыўнага дэпо Беларускай чыгункі. Пасля заканчэння ў 1978 годзе Кіеўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута па спецыяльнасці «Масты і тунэлі» прыйшоў у дарожную галіну майстрам мостабудаўнічага ўпраўлення № 6 г. Мінска, затым працаваў на адказных пасадах у розных дарожных арганізацыях[2].
З 1981 года працаваў на пасадзе галоўнага інжынера ў ААТ «Мостабуд» філіял МСУ № 1, г. Магілёў, з 1986 года ўзначаліў гэтае ўпраўленне[2].
З 1990 па 1994 працаваў галоўным інжынерам ААТ «ДБТ № 3»[2].
З 1994 года па 2005 год А. У. Мінін кіраваў дарожнай гаспадаркай рэспублікі[2]: у 1994—1996 гадах намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва, у 1996—2002 гадах намеснік міністра транспарту і камунікацый ― старшыня Камітэта па аўтамабільных дарогах[3], у 2002—2005 гадах першы намеснік міністра транспарту і камунікацый ― дырэктар дэпартамента «Белаўтадар»[4].
Навуковая дзейнасць Правіць
Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі і Міжнароднай інжынернай акадэміі транспарту. Член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі[2].
Бібліяграфія Правіць
- Повышение долговечности мостов в агрессивных средах за счет использования эффективных химических и эмульсионно-минеральных материалов : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.23.05 ; 05.23.11 / Минин Александр Васильевич. — Москва, 2002.
Спартыўная дзейнасць Правіць
Велізарны ўклад Аляксандр Васілевіч унёс у развіццё беларускага міні-футбола[2].
Стварэнне галіновай каманды «Дарожнік» — вядучага клуба рэспублікі па міні-футболе, шматразовага пераможцы нацыянальных чэмпіянатаў і неаднаразовага ўладальніка Кубка Беларусі — непарыўна звязана з яго імем[2].
У памяць пра Аляксандра Васілевіча Мініна штогод праводзіцца турнір па міні-футболе сярод каманд дарожнай галіны[2].
Зноскі
- ↑ https://www.sb.by/articles/minin-aleksandr-vasilevich-.html
- ↑ а б в г д е ё ж Минин Александр Васильевич (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь № 273 от 24 июля 1996 г.
- ↑ Аб назначэнні М.П.Верхаўца першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, А.В.Мініна першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь – дырэктарам дэпартамента «Белаўтадар» і А.А.Несцяровіча намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь