Аляксандр Васільевіч Бадакоў

Аляксандр Васільевіч Бадакоў (23 лютага 1926, в. Бахараўка, Рослаўльскі раён, Смаленская вобласць —) — беларускі філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1958), прафесар (1978)[1].

Аляксандр Васільевіч Бадакоў
Дата нараджэння 23 лютага 1926(1926-02-23) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ ў 1950. У 1950—1954 гадах — на камсамольскай працы, у 1958—1960 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР, у 1962—1973 гадах — загадчык кафедры філасофіі Мінскага педагагічнага інстытута, у 1973—1978 гадах — рэктар Гродзенскага педагагічнага інстытута, у 1978—1994 гадах — рэктар Гродзенскага ўніверсітэта[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па праблемах свядомасці, пазнання, сацыяльных наступстваў НТР, камуністычнага выхавання[1].

Зноскі

  1. а б в Бодаков Александр Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 67. — 737 с.