Аляксандр Вянгерка
Аляксандр Вянгерка (польск.: Aleksander Węgierko; 17 ліпеня 1893, Варшава — 1941) — польскі акцёр і тэатральны рэжысёр[1] яўрэйскага паходжання.
Аляксандр Вянгерка | |
---|---|
польск.: Aleksander Węgierko | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1893 |
Месца нараджэння | г. Варшава |
Дата смерці | 1941 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1912 — цяп. час |
Тэатр | гл. у тэксце |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і Мечыслава Вянгеркі , садоўніка Яўрэйскіх могілак у Варшаве . Братам Аляксандра быў вядомы польскі тэрапеўт і дыябетолаг Якуб Вянгерка .
З 15 студзеня 1915 года быў жанаты з Соф'яй Вянгерка, народжанай Білаўэр (1893—1975), якая была вядомым польскім сцэнографам[2].
Памёр пры загадкавых абставінах. Верагодна, хаваўся на працягу некаторага часу ў якасці арганіста ў парафіяльнага святара ў вёсцы недалёка ад Беластока. Калі гэта стала небяспечным, пастар жадаючы выратаваць яго, вырашыў адправіць Вянгерку фурманкай у іншае месца. Іх спыніла гестапа. Вянгерка прызнаўся, што ён з'яўляецца яўрэям. Гестапаўцы арыштавалі яго адразу і адправілі ў канцлагер, дзе і памёр праз год. Іншая версія абвяшчае, што ён памёр у руінах Беластоцкага тэатра.
ТворчасцьПравіць
Творчую дзейнасць пачаў у 1912 годзе[1] ў Вільні. З пачатку новага сезона 1913/1914 з’явіўся ў Варшава, у асноўным у толькі створаным Польскім тэатры[1]. Таксама прымаў удзел у працы многіх іншых тэатраў: Нацыянальнага тэатра ў Варшаве[1], Тэатра Багатэла ў Кракаве , Малага тэатра ў Варшаве , Тэатра на Хлоднай у Варшаве, Новага тэатра ў Варшаве і Тэатра польскай арміі ў Любліне[3].
Заснавальнік і кіраўнік (з 1939) Дзяржаўнага польскага тэатра БССР (у цяперашні час Гродзенскі абласны драматычны тэатр)[1]. Паставіў у ім спектаклі: «Каварства і любоў» Ф. Шылера, «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ, «Пігмаліён » Б. Шоу, «Мараль пані Дульскай » і «Панна Малічэўская » Г. Запольскай, «Пажыццёвая рэнта » і «Помста » А. Фрэдры , «Аптымістычная трагедыя » У. Вішнеўскага[1].
У ліпені 1940 года Вянгерка прыехаў у Беласток. Калі нацысты ўварваліся ў Савецкі Саюз Маскоўскі Мастацкі тэатр звярнуўся да Вянгеркі з прапановай эвакуіравацца ў Расію. А. Вянгерка адмовіўся, таму што не хацеў пакідаць трупу.
У 1941 быў арыштаваны гестапа[1].
ПамяцьПравіць
Імя Аляксандра Вянгеркі прысвоена беластоцкаму тэатру[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
Аляксандр Вянгерка на Вікісховішчы |
- Jan Jagielski Przewodnik po cmentarzu żydowskim w Warszawie przy ul. Okopowej 49/51. Z. 1, Kwatery przy Alei Głównej Towarzystwo Opieki nad Zabytkami: Społeczny Komitet Opieki nad Cmentarzami i Zabytkami Kultury Żydowskiej w Polsce Warszawa 1996 ISBN 83-906629-6-5 s. 87