Аляксандр Віктаравіч Вітко

Аляксандр Віктаравіч Вітко (нар. 13 верасня 1961, Віцебск, БССР) — расійскі военачальнік. Адмірал (5 мая 2014 года), кандыдат ваенных навук (2006).

Аляксандр Віктаравіч Вітко
Дата нараджэння 13 верасня 1961(1961-09-13) (63 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі і Ваенна-марскі флот СССР
Званне адмірал
Камандаваў Чарнаморскі флот ВМФ Расіі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камандуючы Чарнаморскім флотам (15 красавіка 2013 — 14 мая 2018). Намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ (2018—2019). Начальнік Галоўнага штаба ВМФ — першы намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ (13 снежня 2019 — 5 кастрычніка 2021). Актыўны ўдзельнік расійскай анексіі Крыма 2014 годзе.

З-за анэксіі Крыма і ўварвання Расіі на Украіну знаходзіцца пад персанальнымі міжнароднымі санкцыямі краін Еўрасаюза і шэрагу іншых дзяржаў.

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Оршы. Пасля заканчэння васьмі класаў сярэдняй школы № 13 паступаў у Ленінградскае Нахімаўскае ваенна-марское вучылішча, аднак яго не прынялі з-за ўзросту. Пасля заканчэння дзясятага класа, у 1979 годзе, Аляксандр Вітко паступіў у Чарнаморскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя П. С. Нахімава, якое скончыў з адзнакай у 1984 годзе. У 1989 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя афіцэрскія класы ВМФ, у 1998 годзе — Ваенна-марскую акадэмію імя адмірала Флота Савецкага Саюза М. Г. Кузняцова, у 2004 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

З 1984 года праходзіў на Ціхаакіянскім флоце памочнікам камандзіра і камандзірам ракетных катараў. У 1991—1992 гг. cлужыў начальнікам штаба, а ў 1992—1996 гг. — камандзірам 2-га гвардзейскага дывізіёна ракетных катараў. У 1996—1998 гг. — начальнік штаба — намеснік камандзіра 47-й брыгады караблёў аховы воднага раёна. У 1998 годзе А. В. Вітко быў прызначаны начальнікам штаба, а з 2000 года — камандзірам 165-й брыгады надводных караблёў. У 2004—2005 гг. Аляксандр Віктаравіч знаходзіўся на пасадзе намесніка камандуючага Прыморскай флатыліяй разнародных сіл. У 2005 годзе быў прызначаны начальнікам штаба, а з 13 лістапада 2006 года загадам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі № 1170 Вітко Аляксандр Віктаравіч — камандуючы войскамі і сіламі на Паўночным Усходзе.

У 2006 годзе Аляксандр Віктаравіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па стратэгіі і тактыцы сучаснага марскога бою і атрымаў навуковую ступень «кандыдат ваенных навук». У кастрычніку 2009 года А. В. Вітко быў прызначаны намеснікам камандуючага Паўночным флотам.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 15 красавіка 2013 года прызначаны камандуючым Чарнаморскім флотам, на гэтай пасадзе да 14 мая 2018 года. У 2018—2019 гг. — намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ Расіі. Са снежня 2019 года Вітко Аляксандр Віктаравіч — начальнік Галоўнага штаба ВМФ — першы намеснік Галоўнакамандуючага ВМФ Расіі.

Воінскае званне «адмірал» Аляксандру Віктаравічу Вітко было прысвоена 5 мая 2014 года.

Узнагароджаны ордэнамі «За ваенныя заслугі», «За марскія заслугі», «За заслугі перад Айчынай» III ступені, медалямі «За воінскую доблесць» I ступені, «За адзнаку ў воінскай службе» I, II ступеняў, «За бездакорную службу» III ступені, «За службу ў надводных сілах», Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і інш. Заслужаны ваенны спецыяліст Расійскай Федэрацыі.

Літаратура

правіць
  • Витко Александр Викторович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 258—259.
  • Витко Александр Викторович // Адмиралы земли белорусской : биографический справочник / Б. Д. Долготович; под ред. А. А. Римашевского. — Минск : Беларусь, 2009. — С. 53-54.