Аляксандр Завадскі
Аляксандр Завадскі (польск.: Aleksander Zawadzki; 16 снежня 1899, Бендзін, Расійская імперыя — 7 жніўня 1964, Варшава, ПНР) — польскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Дзяржаўнага савета Польскай народнай Рэспублікі ў 1952—1964 гадах.
Аляксандр Завадскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Aleksander Zawadzki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Баляслаў Берут | ||||||
Пераемнік | Эдвард Охаб | ||||||
Нараджэнне |
16 снежня 1899[1][2][…] |
||||||
Смерць |
7 жніўня 1964[4][1][…] (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Род войскаў | пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d] | ||||||
Званне | генерал-маёр і дывізійный генерал[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Бендзін (на той момант — Германская імперыя, цяпер — Польшча). З 1915 года — рабочы па найму ў сельскай гаспадарцы, затым у металургіі і шахтах. У 1922 годзе стаў членам Камуністычнага саюза моладзі Польшчы (КСМП), з 1923 года — член Камуністычнай партыі Польшчы. За сваю рэвалюцыйную дзейнасць быў неаднаразова арыштаваны і правёў у турме больш за 11 гадоў.
З 1939 года — у СССР, удзельнічае ў арганізацыі Саюза польскіх патрыётаў і Войска Польскага. У 1944—1945 гадах — начальнік штаба партызан у Польшчы і намеснік камандуючага Войска Польскага па палітычнай частцы.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў 1945—1948 гадах быў упаўнаважаным урада ў Сілезіі, затым — ваяводам Дамброўскі-Сілезскага ваяводства. З снежня 1948 года становіцца членам ЦК і Палітбюро ЦК Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП). У 1949—1952 — намеснік старшыні Савета Міністраў.
20 лістапада 1952 стаў Старшынёй Дзяржаўнага савета Польскай народнай Рэспублікі і захаваў за сабой гэтую пасаду да сваёй смерці 7 жніўня 1964 года. Памёр у Варшаве.
Зноскі
- ↑ а б Aleksander Zawadzki // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexander Zawadski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/866 Праверана 1 сакавіка 2024.
- ↑ Завадский Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Завадский Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.