Аляксандр Майсеевіч Левін

Аляксандр Майсеевіч Левін (16 сакавіка 1918, г. Екацярынаслаў, Украіна — 17 лютага 1998) — спецыяліст у галіне цепла- і газазабеспячэння. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр Майсеевіч Левін
Дата нараджэння 16 сакавіка 1918(1918-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1998(1998-02-17) (79 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1968)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Харкаўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут (паравозабудаўнічы факультэт, 1941).

Працаваў у інстытуце «ГіпраНДІгаз» (г. Саратаў, намеснік дырэктара па навуцы), Саратаўскім політэхнічным інстытуце (1964—1976, загадчык кафедры «Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя», дэкан архітэктурна-будаўнічага факультэта), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 1976, у 1978—1990 — загадчык кафедры газазабеспячэння, водазабеспячэння і гідраўлікі, у 1990—1998 — прафесар кафедры цеплагазаводазабеспячэння і вентыляцыі).

Навуковыя інтарэсы: гідраўліка; нестацыянарны рух у газаправодах; працэсы інжэкцыі; эмісія шкоднасцей пры спальванні газу; метады разліку газавых сетак; распрацоўка спецыльных прыбораў.

Бібліяграфія правіць

  • Исследование процессов распределения и сжигания газа в городских системах газоснабжения : автореферат диссертации … доктора технических наук : 482 / Левин Александр Моисеевич. — Москва, 1967.

Зноскі

Літаратура правіць